Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гісторыя. Матэрыялы для падрыхтоўкі

.Pdf
Скачиваний:
220
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
618.24 Кб
Скачать

Асобы:

Антон Луцкевіч (1884–1946) – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык. Прымаў удзел у стварэнні і дзейнасці БСГ, выданні газеты “Наша ніва”.Адзін з кіраўнікоў створанай у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Ахвяра сталінскіх палітычных рэпрэсій.

Іван Луцкевіч (1881–1919) – беларускі палітычны дзеяч, археолаг, этнограф. Старэйшы брат Антона Луцкевіча. Адзін з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветніцкага і грамадска-палітычнага руху пачатку ХХ ст. Удзельнічаў у стварэнні БСГ. Адзін з ініцыятараў выдання газеты “Наша ніва”.

41. Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі. Прычыны і мэты аграрнай рэформы. Увядзенне земстваў.

Даты:

Лістапад 1906 г. – пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы. 1911 г. – земская рэформа ў Беларусі.

Тэрміны:

Водруб – зямельны надзел, які выдзяляўся адным кавалкам з абшчыннай зямлі ў індывідуальную сялянскую ўласнасць, без пераносу сядзібы, паводле сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку 20 ст.

Хутар – адасобленная ад вёскі сялянская сядзіба з прылеглымі да яе

сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

Земствы – выбарныя органы мясцовага самакіравання ў Расійскай імперыі ў 1864 – 1918 гг. (у Віцебскай, мінскай і Магілёўскай губернях у 1911 – 1918 гг.).

Асобы:

Пётр Сталыпін (1862–1911) – расійскі дзяржаўны дзеяч. Ініцыятар правядзення шэрагу рэформ, у т.л. аграрнай, звязанай з разбурэннем сялянскай абшчыны, замацаваннем надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян, перасяленнем іх з малазямельных заходніх губерняў у Сібір і г.д. Па яго праекту ў 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях былі ўведзены выбарныя земствы.

42. Беларусь у часы Першай сусветнай вайны. Акупацыя заходняй часткі Беларусі. Становішча насельніцтва. Беларускі нацыянальны рух.

Даты:

1 жніўня 1914 – 11 лістапада 1918 г. – Першая сусветная вайна. Верасень-кастрычнік 1915 г. – акупацыя нямецкімі войскамі часткі

тэрыторыі Беларусі, стабілізацыя фронта па лініі Браслаў-Паставы-Баранавічы- Пінск.

Тэрміны:

Траісты саюз – ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879–1882 гг. з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і

Расіі.

Антанта – міждзяржаўны ваенна-палітычны блок, заснаваны ў 1904– 1907 гг. Францыяй, Вялікабрытаніяй і Расіяй супраць Траістага саюза.

21

Асобы:

Антон Луцкевіч (1884–1946) – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык. Прымаў удзел у стварэнні і дзейнасці БСГ, выданні газеты “Наша ніва”. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху падчас Першай сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў створанай у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублік і. Ахвяра

сталінскіх палітычных рэпрэсій.

Іван Луцкевіч (1881–1919) – беларускі палітычны дзеяч, археолаг, этнограф. Старэйшы брат Антона Луцкевіча. Адзін з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветніцкага і грамадска-палітычнага руху пачатку ХХ ст. Удзельнічаў у стварэнні БСГ. Адзін з ініцыятараў выдання газеты “Наша ніва”. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху падчас Першай сусветнай вайны. Выступаў з ідэяй нацыянальнага самавызначэння беларусаў.

43. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя. Нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Нацыянальная самасвядомасць.

Даты:

Другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст. – перыяд станаўлення беларускай нацыі, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Тэрміны:

Нацыя – сацыяльная супольнасць, для якой характэрныя агульная тэрыторыя пражывання, агульная літаратурная мова, наяўнасць трывалых эканамічных і культурных сувязяў, развітая нацыянальная самасвядомасць.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, ведаў і пачуццяў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб самім сабе, сваім паходжанні, месцы і ролі ў жыцці роднага народа. Нацыянальная самасвядомасць большасці народаў свету аформілася ў канцы 18–20 ст., калі на розных кантынентах у выніку кансалідацыі сфармаваліся сучасныя нацыі, у тым ліку беларуская.

44. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Пачатковыя школы і сярэдняя адукацыя. Навуковае вывучэнне этнаграфіі і мовы беларускага народа. Беларуская літаратура. Тэатр. Жывапіс.

Даты:

1864 г. – адукацыйная рэформа; стварэнне агульнасаслоўнай адукацыйнай

сістэмы.

1906–жнівень 1915 гг. – выданне беларускамоўнай газеты “Наша ніва”.

Тэрміны:

Русіфікацыя – палітыка, якая праводзілася ўладамі Расійскай імперыі (а затым і СССР), накіраваная на ўзмацненне рускага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўплыву, укараненне рускай мовы.

Асобы:

22

Францішак Багушэвіч (1840-1900) – беларускі паэт. Аўтар дзвюх паэтычных зборнікаў: "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". Заклікаў да

захавання роднай мовы.

Maкciм Багдановiч (1891-1917) – беларускi паэт, клас iк беларускай лiтаратуры. Творы паэта былi выдадзены ў зборнiку "Вянок" i садзейнiчалi ўключэнню беларускай лiтаратуры ў еўрапейскi лiтаратурны працэс. У яго творчасцi найважнейшае месца займала тэма Радзiмы. Любоўю да сваей роднай зямлi прасякнуты верш "Пагоня". Невылечная ў той час хвароба - сухоты скарацiла жыццё паэта.

Цётка (Алаіза Пашкевіч, 1876-1916). Беларуская паэтка, рэвалюцыянерка, адна з заснавальніц БСГ і рэдактараў газеты "Наша ніва". Аўтар першых кніг на беларускай мове для дзяцей, зборнікаў вершаў "Хрышчэнне свабодай", "Скрыпка беларуская".

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч 1882–1956) – беларускі пісьменнік і паэт. Разам з Я. Купалам заснавальнік новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. У 1910 г. рэдакцыя газеты "Наша Ніва" выдала першы зборнік паэта "Песні жальбы". Аўтар класічных твораў беларускай літаратуры – паэм "Новая зямля"

(1911–1923) "Сымон-музыка" (1911–1923), трылогіі "На ростанях" (1921-1954) і

інш. Янка Купала (Іван Луцзвіч, 1882–1942) – Беларускі пісьменнік, паэт. Народны паэт БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Аўтар шматлікіх п'ес, у т. л. "Паўлінка", "Тутэйшыя" і інш. Адзін з рэдактараў газеты "Наша ніва". Удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай Акадэміі навук. Сярод яго лепшых твораў - паэмы "Курган", "Бандароўна", "Безназоўнае", драма "Раскіданае гняздо" і інш.

Казімір Альхімовіч (1840-1916) – беларускі мастак. Прадстаўнік рамантызму і рэалізму ў беларускім жывапісе. Стварыў шэраг карцін на гістарычныя сюжэты, у т. л. "Пахаванне Гедыміна", "Смерць Глінскага ў турме" і інш. Стварыў серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча.

Вiтольд Бялынiцкi-Бiруля (18721957) – беларускi жывапiсец-пейзажыст. Народны мастак БССР i РСФСР. Значнае месца ў яго творчасцi займаюць лiрычныя пейзажы ("Вясна iдзе", "Вечныя снягi", "Зiмовы сон" i iнш.). Вобразу вясны мастак прысвяцiў каля 200 палотнаў i скарыстаў слова "вясна" ў 120 карцiнах.

Марк Шагал (1887–1985) – адзін з найбольш вядомых мастакоў ХХ ст., ураджэнец Беларусі. Яго творчасць у першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. звязана з Віцебскам. Затым жыў у эміграцыі. Увасабляў у творах сваю незабыўную радзіму – Віцебшчыну.

45. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Усталяванне Савецкай ўлады ў Беларусі. Аблвыканкамзах. Палітыка ваеннага камунізму і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

Даты:

23

23 лютага – 2 сакавіка 1917 г. – Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі, звяржэнне самаўладдзя, стварэнне Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў і

Часовага ўраду.

25–26 кастрычніка 1917 г. – Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе.

Тэрміны:

Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту) – вышэйшы орган Савецкай улады на тэрыторыі Заходняга фронту і Заходняй вобласці (Мінская, частка Віленскай, Магілёўкая, Віцебская, з красавіка 1918 г. Смаленская губерні);

дзейнічаў з 26 лістапада 1917 г. да 2 студзеня 1919 г.

“Ваенны камунізм” – назва ўнутранай палітыкі Савецкай дзяржавы ў 1918– 1921 гг., накіраванай на мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў з дапамогай жорсткіх адміністрацыйных метадаў дзеля патрэб забеспячэння войска

ва ўмовах войнаў, якія праводзіла Савецкая дзяржава ў гэты перыяд. Харчразвёрстка – сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі,

згодна якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у пешую чаргу збожжа. Ужывалася ў гады грамадзянскай вайны ў савецкай Расіі і фактычна ператварылася ў рэквізіцыі збожжа ў сялян на патрэбы Чырвонай Арміі. З'яўлялася элементам палітыкі "ваеннага камунізму".

Нацыяналізацыя – пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і г.д.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную.

Асобы:

Уладзімір Ільіч Ленін (Ульянаў) (1870–1924) – расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

46. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Канстытуцыя ССРБ 1919 г. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел).

Даты:

3 сакавіка 1918 г. – Брэсцкі мір; падзел тэрыторыі Беларусі паміж РСФСР і Германіяй.

25 сакавіка 1918 г. – ІІІ устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне незалежнасці

БНР.

1 студзеня 1919 г. – першае абвяшчэнне БССР.

Люты 1919 г. – стварэнне ЛітБел (Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі).

Тэрміны:

Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту) – вышэйшы орган Савецкай улады на тэрыторыі Заходняга фронту і Заходняй вобласці (Мінская, частка Віленскай, Магілёўкая, Віцебская, з красавіка 1918 г. Смаленская губерні); дзейнічаў з 26 лістапада 1917 г. да 2 студзеня 1919 г.

24

Усебеларускі з’езд – сход прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 14 – 17 снежня 1917 г., на якім было выстаўлена патрабаванне стварэння аўтаномнай беларускай дзяржаўнасці; разагнаны Аблвыканкамзахам.

Устаўныя граматы БНР – дакументы, выдадзеныя Радай Усебеларускага з’езда (потым Рады БНР) 21 лютага, 9 сакавіка і 25 сакавіка 1918 г., у якіх дэклараваліся нацыянальны суверэнітэт, незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, вызначаліся асновы яе грамадска-палітычнага і сацыяльнаэканамічнага ладу.

Асобы:

Ян Середа (1879–1943) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Першы

старшыня Рады БНР. Ахвяра сталінскіх палітычных рэпрэсій.

Антон Луцкевіч (1884–1946) – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык. Прымаў удзел у стварэнні і дзейнасці БСГ, выданні газеты “Наша ніва”. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху падчас Першай сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў створанай у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Ахвяра сталінскіх палітычных рэпрэсій.

Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны, 1887-1937) – грамадскі дзеяч, пісьменнік. Ініцыятар абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), першы старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Ахвяра

сталінскіх палітычных рэпрэсій.

Аляксандр Чарвякоў (1892–1937) – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. Старшыня Савета Народных Камісараў (СНК) БССР і Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР у 1920–1924 гг. Удзельнік стварэння

СССР. Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. Ахвяра сталінскіх палітычных рэпрэсій.

47. Беларуская дзяржаўнасць ва ўмовах грамадзянскай вайны. Польскасавецкая вайна 1919-1920 гг. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 г. Рыжскі мірны дагавор (18.03.1921) і яго вынікі для Беларусі.

Даты:

Люты 1919 – кастрычнік 1920 гг. польска-савецкая вайна. 31 ліпеня 1920 г. – ІІ абвяшчэнне БССР.

18 сакавіка 1921 г. падпісанне Рыжскага міру паміж РСФСР і Польшчай.

48. НЭП у Беларусі. Пераход да новай эканамічнай палітыкі (сакавік 1921 г.). Уплыў нэпа на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і транспарту.

Даты:

1921 – 1927 гг. – правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў БССР.

Тэрміны:

25

Новая эканамічная палітыка (нэп) – эканамічная палітыка ў СССР у 1920-

я гг., для якой характэрныя спалучэнне панавання дзяржаўнай уласнасці і элементаў рынкавай эканомікі.

49. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. XX ст. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Канстытуцыі БССР 1927 і 1937 гг.

Даты:

30 снежня 1922 г. – стварэнне СССР, у якім прымала ўдзел і дэлегацыя БССР.

1924–1929 гг. – палітыка беларусізацыі ў БССР.

Тэрміны:

Беларусізацыя – афіцыйная палітыка ў БССР у 1924–1929 гг., якая прадугледжвала перавод дзяржаўнага справаводства, грамадскіх і адукацыйных устаноў на беларускую мову, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў, падтрымку развіцця беларускай культуры і г.д. У канцы 1920-х гг. палітыка беларусізацыі была згорнута, а яе дзеячы падвергліся рэпрэсіям.

“Карэнізацыя” – элемент палітыкі беларусізацыі ў БССР у 1924–1929 гг., сутнасць якога палягала ў вылучэнні на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых жыхароў.

Таталітарызм – тып палітычнага рэжыму, які характарызуецца поўным кантролем або імкненнем да поўнага кантролю з боку дзяржавы над усімі сферамі

жыцця грамадства.

ГУЛАГ (Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месцаў зняволення) – падраздзяленне сістэмы карных органаў СССР

у 1934–1960 гг., якое ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі папраўча-працоўнымі лагерамі ў СССР; важнейшы інструмент сталінскіх рэпрэсій.

Асобы:

Зміцер Жылуновіч (Гартны Цішка, 1887–1937) – Грамадскі дзеяч, пісьменнік. Ініцыятар абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), першы старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Ахвяра палітычных рэпрэсій.

Аляксандр Чарвякоў (1892–1937) – Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. Старшыня Савета Народных Камісараў (СНК) БССР і Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР у 1920–1924 гг. Удзельнік стварэння

СССР. Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. Ахвяра палітычных рэпрэсій.

50. Адукацыя, навука і культура ў БССР у 20-я – 30-я гг. XX ст. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў БССР. Даследаванне беларускага этнасу, яго гісторыі і культуры. Утварэнне Беларускай акадэміі навук. Літаратура. Тэатр. Кіно.

Даты:

1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

26

1922 г. – адкрыццё Інбелкульта (з 1929 г. – Акадэмія навук БССР) ў Мінску.

Тэрміны:

Беларусізацыя – афіцыйная палітыка ў БССР у 1924–1929 гг., якая прадугледжвала перавод дзяржаўнага справаводства, грамадскіх і адукацыйных устаноў на беларускую мову, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў, падтрымку развіцця беларускай культуры і г.д. У канцы 1920-х гг. палітыка беларусізацыі была згорнута, а яе

дзеячы падвергліся рэпрэсіям.

“Сацыялістычны рэалізм” – афіцыйны мастацкі стыль у СССР у 1930 – 1980-я гг., сутнасць якога заключалася ў ідэалізацыі існуючага ў СССР

грамадскага ладу, усхваленні дзейнасці бальшавіцкай партыі і яе кіраўнікоў.

Асобы:

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч 1882–1956) – Беларускі пісьменнік і паэт. Разам з Я. Купалам заснавальнік новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. У 1910 г. рэдакцьыя газеты "Наша Ніва" выдала першы зборнік паэта "Песні жальбы". Аўтар класічных твораў беларускай літаратуры - паэм "Новая зямля" (1911–1923) "Сымон-музыка" (1911–1923), трылогіі "На ростанях" (1921–1954) і

інш.

Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882–1942) – Беларускі пісьменнік, паэт. Народны паэт БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Аўтар шматлікіх п'ес, у т.л. "Паўлінка", "Тутэйшыя" і інш. Адзін з рэдактараў газеты "Наша ніва". Удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай Акадэміі навук. Сярод яго лепшых твораў - паэмы "Курган", "Бандароўна", "Безназоўнае", драма "Раскіданае гняздо" і інш.

Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931) – Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Старшыня Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Першы прэзідэнт

Беларускай Акадэміі навук.

Вiтольд Бялынiцкi-Бiруля (1872–1957) – Беларускi жывапiсец-пейзажыст. Народны мастак БССР i РСФСР. Значнае месца ў яго творчасцi займаюць лiрычныя пейзажы ("Вясна iдзе", "Вечныя снягi", "Зiмовы сон" i iнш.). Вобразу вясны мастак прысвяцiў каля 200 палотнаў i скарыстаў слова "вясна" ў 120 карцiнах.

51. Індустрыялізацыя ў савецкай Беларусі. Стварэнне планавай дзяржаўнай эканомікі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР. Вынікі калгаснага будаўніцтва.

Даты:

Канец 1920-х гг. пераход ад НЭПа да індустрыалізацыі і калектывізацыі.

Тэрміны:

Камандна-адміністрацыйная сістэма – від эканамічнай сістэмы і спосаб арганізацыі грамадскіх адносін для якога характэрныя жорсткі цэнтралізм гаспадарчага жыцця на базе манапольнай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, выкарыстанне прымусовых форм працы.

27

Нацыяналізацыя – перадача ва ўласнасць дзяржавы маёмасці прыватных асоб або калектываў.

Індустрыялізацыя – працэс сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, у выніку якога прамысловая вытворчасць пераўтвараецца ў вядучую галіну эканомікі.

Прамысловасць лёгкая – прамвсловасць пераапрацоўчая, а таксама па вырабу тавараў народнага спажывання.

Прамысловасць цяжкая – вытворчасть сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электаэнергетыка і інш.

Калектывізацыя – працэс прымусовага аб’яднання дробных аднаасобных сялянскіх гаспадарак у дзяржаўныя калектыўныя сельскагаспадарчыя

прадпрыемствы (калгасы) у СССР у 1930-1950-я гг.

“Раскулачванне” – прымусовая канфіскацыя маёмасці сялян, якіх улады адносілі да ліку заможных і называлі “кулакамі”, падчас калектывізацыі ў СССР у

1930–1950-я гг.

52. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.). Умовы жыцця беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйны і нацыянальнавызваленчы рух ў Заходняй Беларусі. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Б. Тарашкевіч. Культура.

Даты:

18 сакавіка 1921 г. падпісанне Рыжскага міру паміж РСФСР і Польшчай. 23 жніўня 1939 г. – “пакт Молатава-Рыбентропа”.

1 верасня 1939 г. – пачатак Другой сусветнай вайны.

17 верасня 1939 г. – уваход савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Белаарусі.

Тэрміны:

“Паўночна-усходнія крэсы” – афіцыйная назва тэрыторыі Заходняй Беларусі

ў Польскай Рэспубліцы ў 1920–1930-я гг.

“Санацыя” – назва аўтарытарнага палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў

Польскай рэспубліцы, у тым ліку на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у 1926–1939 гг. Асадніцтва – засяленне былымі польскімі вайскоўцамі заходнебеларускіх

зямель у час іх знаходжання ў складзе Польшчы (1921-1939гг.).

Пакт – дагавор, напрыклад дагавор ад 23 жніўня 1939 г. аб ненападзенні і падзеле сфер уплыву ў Еўропе паміж СССР і Германіяй, які называюць пактам "Молатава-Рыбентропа".

Асобы:

Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938) – беларускі навуковы, культурны і грамадскі дзеяч. Акадэмік, вучоны-філолаг. Адзін са стваральнікаў і старшыня самай масавай у Заходняй Беларусі арганізацыі – Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ). Кіраўнік масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ). Аўтар першай "Беларускай граматыкі для школ" (1918 г.).

28

Сяргей Прытыцкі (1913–1971) – беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч. У 1930-я гг. – актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. У 1936 г. у Віленскім акруговым судзе падчас судовага працэсу над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі страляў у правакатара; пры арышце сам быў цяжка паранены. Быў прыгавораны да пакарання смерцю. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасці ў многіх краінах свету. Смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. Вызвалены з турмы ў вер. 1939 пасля ўваходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. У БССР займаў шэраг высокіх партыйных і дзяржаўных пасад.

Вера Харужая (1903–1942) – актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Камуністычнага Саюза Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Пасля ўз'яднання заходняй Беларусі з БССР працавала ў партыйных органах. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначаліла Віцебскае

падполле.

Максім Танк (Яўген Скурко, 1912–1995) – Беларускі паэт і грамадскі дзеяч.

Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі.

Язэп Драздовіч (1888–1954) – Беларускі мастак. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. У сваей творчасці выкарыстоўваў гістарычныя матывы. Напісаў партрэты шэрагу полацкіх князеў, Ф. Скарыны і інш. Пачынальнік касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве.

53.БССР у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Даты:

22 чэрвеня 1941 г. – пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Канец жніўня 1941 г. – усталяванне нямецкай акупацыі над усёй тэрыторыяй БССР.

Тэрміны:

“Барбароса” – кодавая назва плана вайны Германіі супраць СССР , які прадугледжваў хуткі разгром Чырвонай арміі.

Асобы:

Петр Гаўрылаў, Іван Зубачоў, Яфім Фамін удзельнікі абароны Брэсцкай

крэпасці ў 1941 г.

Васіль Корж (1899-1967) – Арганізатар і кіраўнік аднаго з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў, які дзейнічаў з ліпеня 1941 г.

54. Акупацыйны рэжым тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Тэрміны:

Нацызм (нацыянал-сацыялізм) – палітычная сістэма і афіцыйная ідэалогія ў

Германіі ў 1933–1945 гг.; уяўляла з сябе разнавіднасць таталітарнага рэжыму. Калабарацыя – супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі.

“Ост” – нацысцкі план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы, паводле якога 75% насельніцтва Беларусі падлягала знішчэнню .

29

Генацыд – дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа). Палітыку генацыда ў гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай

войнаў праводзілі, у т.л. на тэрыторыі Беларусі, нямецкафашысцкія захопнікі. Гета – месцы пражывання яўрэйскага насельніцтва ў гады другой сусветнай

вайны, створаныя фашыстамі з мэтай масавага знішчэння яўрэяў, якіх яны адносілі

да нізшай расы.

Халакост – масавае вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, якое ажыццяўлялася ўладамі нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

55. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Тэрміны:

Партызанскія зоны – тэрыторыі СССР, на якіх ва ўмовах германскага акупацыйнага рэжыму падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. была ўстаноўлена ўлада партызанскіх брыгад і злучэнняў.

“Рэйкавая вайна” – назва шэрагу аперацый партызан падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943–1944 гг., сутнасць якіх заключалася ў правядзенні адначасовага масавага разбурэння чыгуначных камунікацый у розных рэгіёнах Беларусі.

Асобы:

Васіль Корж (1899–1967) – арганізатар і кіраўнік аднаго з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў, які дзейнічаў з ліпеня 1941 г.

Цiхан Бумажкоў (1909–1941) – адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на тэрыторыi Палесся у гады Вялiкай Айчыннай вайны.

Першы з савецкiх партызан атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Канстанцін Заслонаў (1910–1942) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стварыў і ўзначаліў падпольную арганізацыю на чыгуначнай станцыі Орша, арганізоўваў дыверсіі на чыгунцы. З 1942 г. камандзір партызанскага атрада.

Мінай Шмыроў (партызанская мянушка Бацька Мінай, 1891–1964) – адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 г. камандзір 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Фашыстамі былі

расстраляны яго чацвёра дзяцей, маці і сястра, захопленыя ў якасці заложнікаў. Марат Казей (1929–1944) – піянер, Герой Савецкага Саюза. У гады Вялікай

Айчыннай вайны – у партызанскім атрадзе. Будучы акружаным карнікамі, адстрэльваўся да апошняга патрона, потым гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў,

якія наблізіліся да яго.

Вера Харужая (1903–1942) – актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Камуністычнага Саюза Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Пасля ўз'яднання заходняй Беларусі з БССР пр ацавала ў партыйных органах. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначаліла Віцебскае падполле.

30