Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

53 Рамяство

Вядучая роля ў гарад. рамястве належала кавальству, бо менавіта яно забяспечвала ўсімі неабх. прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Сыравінаю для кавальскай справы служыла крычнае жалеза, якое атрымлівалася шляхам варкі ў прымітыўных домніцах з балотнай руды, на якую багатыя азёры і берагі рэк Б. У выглядзе жалезістых ляпёшак - крыц - гэта сыравіна паступала ў горад ад вясковых металургаў. Але вядомы выпадкі, калі жалеза варылі і непасрэдна ў гарадах. У Слуцку, напрыклад, знойдзена пабудова XIII ст., гаспадар якой яўна займаўся гэтым відам вытворчасці. Побач з ёю былі выяўлены велізарныя скапленні абпаленай гліны, сабраны шматлікія шлакі і каля двух дзесяткаў крыц. Гліняныя соплы ад сырадутных печаў, адходы металургіі жалеза зафіксаваны ў Полацку, Мінску, Віцебску, Заслаўі, Лагойску, Лукомлі. Відаць, у гарадах Б XII-XIII стст. кавальская справа яшчэ перапляталася часам з металургічнай вытворчасцю. Кавальства ў стараж. гарадах Б. знаход. на высокім узроўні. Стараж. кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоўку і цэментацыю вырабаў з чорнага металу, выкар. пайку па меднай аснове, пакрывалі вырабы каляровымі металамі. З механічнай апрацоўкі шырока ўжываліся коўка, рэзка зубілам, насечка, абточка, шліфаванне і паліроўка. Пра мясцовую кавальскую справу ў гарадах Б. сведчаць прылады працы кавалёў, знойд. ў Брэсце, Мінску, Навагрудку, Полацку, Слуцку, і спец. для гэтага роду дзейнасці пабудовы - кузні. Рэшткі кузні XII ст. выяўлены ў Слуцку, кузня пач. XIV ст. - у Брэсце. Рамесніцкі прамысловы і сельскагаспадарчы інструментарый, а таксама некат. рэчы хатняга ўжытку былі вынікам вытворчасці мясцовых кавалёў. Відаць, і частка ўзбраення таксама выраб. на месцы. Сведка таму - выяўленая падчас раскопак у Гомелі майстэрня XII-XIII стст., у якой знойдзена засцерагальная зброя: кальчугі, пласціначныя панцыры і інш. Да вытворчасці слесараў у стараж. гарадах Б. адносіцца выраб замкоў і ключоў да іх, Менавіта пра гэта сведчаць нарыхтоўкі і дэталі гэтага віду рамесніцкай дзейнасці, выяўленай у слуцкай кузні XII ст. Варта адзначыць, што выраб замка патрабаваў ад рамесніка выкарыстання не менш як паўсотні розных аперацый, звязаных з апрацоўкай металу. Адсутнасць сваіх радовішчаў каляровых металаў не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабаў, пра што сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў і льячак, выяўленых амаль паўсюдна ва ўсіх гарадах Б, а таксама ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы, знойдзеныя падчас раскопак у Гродне, Ваўкавыску, Слуцку і інш. Найбольш распаўсюджанымі былі вырабы з танных каляровых металаў: медзі, бронзы, латуні, волава, білона - нізкапробнага срэбра. Але часам сустракаюцца і залатыя рэчы, як гэта мела месцаў Брэсце, Гродне, Полацку, Мінску, Віцебску, Навагрудку, прычым у апошніх двух археалагічна даказана апрацоўка гэтага шляхетнага металу.

У Навагрудку даследаваны рэшткі багатага квартала - вялікіх будынкаў памерам да 100 м2 з зашклёнымі вокнамі і фрэскамі на сценах XII ст. У кожным багатым доме выяўлены прадметы, якія паказваюць, што іх гаспадар меў дачыненне да ювелірнай справы. На падлозе, каля печаў і ў завале жытла знойдзены тыглі, ліцейныя формы, з незавершанай апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, гал. чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. Матэрыялы паказваюць, што жыхары багатых дамоў былі золатакавалямі - апрацоўвалі золата. Тут размяшчаўся квартал "кузняцоў злату, срэбру і медзі". Можна меркаваць, што багаты квартал ювеліраў вакольнага горада мог быць своеасаблівай сярэднявечнай карпарацыяй накшталт цэха са сваім храмам і могільнікам.

Некат. з ювелірных вырабаў уяўл. сабой узоры высокага прафесіяналізму і мастацкай творчасці. Так, на маленькім кавалачку залатога вырабу, знойдзеным у Полацку, змяшчалася звыш дзесяці тонкіх залатых стужачак шырынёю 0,5 мм, прыпаяных рабром да паверхні, якія ўтвараюць арнаменты ў выглядзе крыжыкаў і кружочкаў, запоўненых рознакаляровай эмаллю. Сапраўдным шэдэўрам старажытнага прыкладнога мастацтва лічыцца і славуты крыж Ефрасінні Полацкай, выраблены майстрам Лазарам Богшам у XII ст. Да ювелірнай вытворчасці па сваім значэнні блізка стаяла апрацоўка бурштыну, з якога выраблялі рознага роду ўпрыгожанні і рэчы культу. Падчас раскопак Брэста, Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Віцебска, Слуцка сустрэты бурштынавыя пацеркі, падвескі, пярсцёнкі, нацельныя крыжыкі. Пра тое, што гэты від майстэрства быў мясцовым, сведчаць знаходкі неапрацаванага бурштыну ў Ваўкавыску, Навагрудку, Мінску, Віцебску. А ў Ліпецку ў пласце XI-XII стст. сабрана 3,5 кг гэтага сонечнага каменю, як яго называлі ў старажытнасці.

Найбольш жа распаўсюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ганчарства, якое забяспечвала штодзённы попыт насельніцтва ў выніках сваёй вытворчасці. Ганчары XI-XIII стст. выраблялі ў вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, палосаў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы. Была наладжана вытворчасць плінфы - старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмаў. Керамічныя пліткі разнастайнай канфігурацыі, пакрытыя паліваю жоўтага, зялёнага і карычневага колераў, сустрэты ў Гродне, Пінску, Віцебску, Клецку. У апошнім сустрэты і непаліваныя пліткі, паўфабрыкаты, што можа сведчыць на карысць мясцовай вытворчасці гэтых вырабаў у параўнальна невялікім горадзе.

Эпоха сярэднявечча - Гэта "свет дрэва". Тады апрацоўка драўніны займала вядучае месца сярод рамёстваў. Дрэва было тым універсальным і да таго ж вельмі шырока распаўсюджаным матэрыялам, з якога ў пару сярэднявечча выраблялі амаль усё. Бандарны і сталовы посуд, дэталі простых механізмаў, транспартныя сродкі рабіліся з дрэва. Майстры ўжывалі ў апрацоўцы драўніны разьбу, дзяўбанне, такарную апрацоўку. Пра наяўнасць апошняй сведчаць знаходкі пры раскопках дэталяў такарнага станка, жалезных разцоў, выяўленых у гарадах Б. Да апрацоўкі дрэва блізкія па тэхналогіі вырабы з косці. У якасці сыравіны часта выкарыстоўваліся рог і трубчастыя косткі дзікіх жывёл. Гэта сыравіна ўтрымлівае менш касцявога тлушчу, чым косці свойскіх жывёл, што значна палягчала іх апрацоўку. Для размякчэння косці яе варылі ў шчолаку. Пасля апрацоўвалі з дапамогаю маленькіх касцярэзных ножыкаў, а таксама на такарным станку. З косці выраблялі грабяні, расчоскі, футаралы, шайбы для наборных ручак і тронкі нажоў, шашкі і шахматныя фігуры, маленькія нагрудныя абразкі. Некат. вырабы з косці, знойдзеныя ў гарадах адн. да твораў прыкладного мастацтва.

Рамеснікі-ганчары

У шырокім ужытку ў гарадах сярэднявечнай Б. была апрацоўка каменю. З каменных олокаў - квадратаў - узводзіліся храмы ў Віцебску і Навагрудку. Валун ці злёгку апрацаваны камень выкарыстоўваўся ў дойлідстве храмаў Полацка, Мінска, Гродна. Прычым у апошнім рознакаляровы камень ужыты як мазаічная аздоба ў муроўцы сцен Барыса-глебскай царквы. Для гэтай мэты рознакаляровыя камяні шліфаваліся на некалькі граняў. Эфект ад такой апрацоўкі быў відавочным: грані гэтых камянёў гралі ўсёй вясёлкаю колераў.

Стараж. каменячосы высякалі з валуноў мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу выраблялі асялкі і тачыльныя кругі. Апошнія знойдзены ў Полацку, Мінску, Слуцку, Віцебску. З мяккага каменю рэзалі ювелірныя формачкі, крыжыкі, абразкі.

Вялікая патрэба была і ў апрацоўцы скуры. Таму натуральна, што гэты від рамесніцкай дзейнасці быў шырока распаўсюджаны ў сярэднявечных гарадах. Сляды гарбарнай і шавецкай вытворчасці маюцца амаль ва ўсіх старажытных гарадах, дзе праводзіліся раскопкі. У якасці сыравіны выкарыстоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай жывёлы. Апрацоўка скуры была даволі працаёмкай. Скуру выскрабалі, вымочвалі, апрацоўвалі шчолакам, прамывалі, размякчалі ў кіслым растворы (рабілі так званае "квашэніе усніе"), дубілі ў адвары дубовай кары, прамазвалі тлушчам або дзёгцем. Часам сустракаюцца фрагменты скураных вырабаў, фарбаваныя ў чырвоны, зялёны і карычневы колеры. Відаць, у некаторых гарадах існавалі спецыялізаваныя паселішчы рамеснікаў гэтай справы, бо часам сустракаюцца гарадскія тапонімы з назваю "кажамяцкая слабада", як гэта мела месца, напрыклад, у Віцебску.

З мяккай, добра апрацаванай скуры рамеснікі шылі абутак: боты, чаравікі, пасталы (поршні, поршы). Апошнія былі найбольш распаўсюджаным відам абутку. Чаравікі ўпрыгожваліся разнастайным арнаментам з каляровых шарсцяных нітак [8]. У Віцебску, напрыклад, быў знойдзены верх ажурнага чаравіка з багата выразаным арнаментам, які кампазіцыйна нагадвае узоры традыцыйных беларускіх арнаментаў. Са скуры выраблялі похвы для нажоў, кінжалаў, мячоў, футаралы для грабянёў, кашалькі для крэсіва і губы, мячы для гульні ў лапту і інш. На Верхнім замку Віцебска ў пласце XIII ст. выяўлены скураны мех дуды-валынкі. Пра наяўнасць такой музычнай прылады вядома было з пісьмовых крыніц XV ст. Віцебская знаходка паглыбляе час з'яўлення яе ў гарадах усходніх славян больш чым на тры стагоддзі. Натуральна і тое, што для пашыву адзення былі неабходны прадзенне і ткацтва. Пра наяўнасць першага ў гарадах Беларусі яскрава сведчаць шматлікія знаходкі спецыяльных грузікаў на верацяно - праслачкаў, выразаных з ружовага сланцу, што дастаўляўся на Беларусь з Валыні. Часам у некаторых гарадах знаходзяць і самі верацёны. Ткацтва ажыццяўлялася на ткацкіх станках-кроснах. Дэталі кроснаў выяўлены падчас раскопак у Брэсце, Мінску, Віцебску, Полацку. У некат. гарадах знойдзены і фрагменты тканін саржавага і палатнянага перапляцення. Некат. з іх маюць сляды афарбоўкі ў чырвоны і карычневы колеры. З шарсцяных нітак касцянымі іголкамі плялі рукавіцы, шкарпэткі, верхнюю вопратку. Узоры гэтага строю знойдзены ў Брэсце, Полацку, Віцебску. Шырокі ўжытак знаходзіў і лямец, які ішоў на выраб вупражы, сёдлаў, шатроў, шапак. Цэлая шапка з лямцу накшталт беларускай магеркі выяўлена ў пласце XIII ст. у Брэсце.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]