Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узоры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
334.85 Кб
Скачать

Уводзіны

Актуальнасць тэмы курсавой працы. Пабудаваць урок так, каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу – адна з актуальных праблем сучаснай школы. Асабліва востра гэта праблема стаіць пры навучанні падлеткаў, вучэбная дзейнасць для якіх пачынае губляць сваё галоўнае значэнне. Вельмі важна зрабіць так, каб працэс навучання не пераўтвараўся для вучняў у сумны і аднастайны занятак, таму што наяўнасць у вучняў цікавасці да прадмета з'яўляецца перадумовай для з'яўлення больш складанай яго разнавіднасці – пазнавальнага інтарэсу. А пазнавальны інтарэс спрыяе актыўнасці навучэнцаў на ўроках і росту якасці ведаў, бо, як вядома, цвёрдыя веды, уменні і навыкі дзеці набываюць у працэсе актыўнай пазнавальнай дзейнасці.

У сучаснай школе урок нярэдка ператвараецца ў накапленне тэарэтычных ведаў, вучні пры гэтым не разумеюць мэты свайго вучэння, а развіццё ўяўлення, мыслення, свядомасці вучняў, іх асобы, творчых здольнасцей застаюцца на другім плане [3]. Усё гэта сведчыць аб актуальнасці праблемы развіцця пазнавальнага інтарэсу школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы і аб неабходнасці шырокага выкарыстання займальнага матэрыялу.

Мэта і задачы даследавання. Асноўная мэта даследавання – распрацаваць розныя віды займальнага матэрыялу і паказаць асаблівасці яго выкарыстання на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” у сярэдняй школе.

Задачы даследавання:

  • зрабіць агляд педагагічнай літаратуры па дадзенай тэме;

  • акрэсліць значэнне займальнага матэрыялу пры навучанні роднай мове;

  • распрацаваць розныя віды займальнага матэрыялу па тэме “Прыметнік”

для выкарыстання на ўроках беларускай мовы ў 3-м класе;

  • паказаць методыку выкарыстання займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” у 3 класе.

Аб’ектам даследавання выступае займальны матэрыял як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы ў 3 класе пры вывучэнні тэмы “Прыметнік”.

Прадмет даследавання – роля, асаблівасці і эфектыўнасць выкарыстання розных відаў займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэмы “Прыметнік”.

Гіпотэза. Выкарыстанне займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы ў 3 класе спрыяе развіццю пазнавальных інтарэсаў вучняў, садзейнічае глыбокаму разуменню і павышэнню якасці засваення новага матэрыялу.

Метады даследавання. Метадалагічнай асновай даследавання з’яўляецца навуковае палажэнне аб узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці тэорыі і практыкі ў пазнанні моўных фактаў. Пры аналізе фактычнага матэрыялу выкарыстоўваюцца апісальны і параўнальна-супастаўляльны метады.

Практычная значнасць даследавання. Матэрыял даследавання можа быць выкарыстаны настаўнікамі на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” у 3 класе, пры распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў па актуальных праблемах методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах школ і вышэйшых навучальных установах, у практыцы напісання студэнтамі курсавых і дыпломных прац.

Асабісты ўклад. Самастойна праведзены аналіз тэарэтычнай літаратуры, распрацаваны розныя віды займальнага матэрылу па беларускай мовы пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” у 3 класе, паказана эфектыўнасць і асаблівасці выкарыстання распрацаваных відаў займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы па тэме “Прыметнік” .

Структура і аб'ём курсавой працы. Курсавая праца складаецца з уводзінаў, дзвюх глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры, пяці дадаткаў.

Агульны аб'ём курсавой працы – 35 с., у тым ліку асноўны змест – 25 с., спіс выкарыстаных крыніц – 2 с., дадаткі – 8 с.