Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛЕКСІЧНЫЯ РЭСУРСЫ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
129.54 Кб
Скачать

Амонімы

А м о н і м ы (грэч. homos ‘аднолькавы’, onyma ‘імя’) – словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне: поўдзень “напрамак свету” і поўдзень “сярэдзіна дня”; світа “акружэнне пры знатнай асобе” і світа “вопратка”.

Трэба адрозніваць лексічныя амонімы ад амаформ, амафонаў і амографаў.

Л е к с і ч н ы я амонімы – словы адной часціны мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем або ва ўсіх уласцівых ім формах (поўныя лексічныя амонімы), або толькі часткова (няпоўныя лексічныя амонімы).

П о ў н ы я амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах і адрозніваюцца толькі лексічным значэннем: капа “куча сена, саломы, складзеная конусам; невялікі стажок” – мае склонавыя формы: капы, капе, капу, капой, аб капе; копы, коп, копам, копы, копамі, аб копах; капа “даўнейшая адзінка лічэння: шэсцьдзесят штук чаго-н” – скланяецца аднолькава: капы, капе, капу, капой, аб капе; копы, коп, копам, копы, копамі, аб копах.

Н я п о ў н ы я амонімы супадаюць гучаннем і напісаннем не ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах: байка “жанр літаратуры” і байка “тканіна” – не супадаюць у форме множнага ліку; завод “прамысловае прадпрыемства” і завод “парода (пра жывёл) – не супадаюць у ліку і маюць розныя канчаткі ў родным склоне.

А м а ф о р м ы – словы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх формах той самай або розных часцін мовы: палоць і паліць (спальваць) – палю, палі (агарод) і палю, палі (у печы); у іншых формах, у тым ліку і ў інфінітыве, яны адрозніваюцца. Паколькі амаформы ўзнікаюць у выніку супадзення граматычных форм, іх называюць граматычнымі амонімамі.

А м а ф о н ы – словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму (на падставе таго, што амафоны ўзнікаюць як вынік дзейнасці фанетычных законаў, іх часам называюць фанетычнымі амонімамі): мог -- мох; род – рот, везці – весці, праз – прас, вера – Вера, раман – Раман.

А м о г р а ф ы – словы, якія аднолькава перадаюцца на пісьме, але ў вымаўленні адрозніваюцца пастаноўкай націску: раса – раса, атлас – атлас, капаць – капаць.

Ва ўсіх разнавіднасцях амонімаў закладзены вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці; амонімы нярэдка выкарыстоўваюцца як стылістычны сродак стварэння гумару, каламбураў:

Балада аб клянах

Зара – крывавая рана.

Дзень будзіць святая справа.

Зірнулі прышэльцы рана:

І што гэта? – Злева, справа

Другі…трэці…пяты…восьмы…

Двухсоты…кляны…

-- Не варожым,

Мы крочым, галіны вось мы

На горле сашчэпім варожым.

І стукае сэрца ў пяты –

Усе супраць іх тут чары:

Кляны, першы…трэці…пяты…

Азёры – з атрутнай чары…

(Р. Барадулін)

Перайманне Амара Хаяма

Спытаўся бог у грэшніка: -- Чаму шмат піў віна?

У гэтым, -- кажа, -- не мая віна.

Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў,

І каб мне не рассыпацца – я піў.

(М. Танк)

Каламбур

З недапісаным раманам

Лес у класікі Раман.

Кажуць, і сыны Рамана

Пішуць той жа ўсё раман.

(Хв. Жычка)

На аснове амонімаў многія аўтары ствараюць дасціпныя дзіцячыя творы:

Наш Ягорка плача горка,

Што яго пабіла горка.

Каб не лезці зноў на горку,

Ён прыдумаў адгаворку.

(В. Вітка)

Карацелькі-каламбуры

Наша вострая піла –

Не піла, а пчала.

Не піла, не ела,

Ні разу не прысела.

(Н. Гілевіч)

Васіль

Вёз

Сена

Воз.

Раптам

Рой узняўся

Вос.

(А. Дзеружынскі)