Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛЕКСІЧНЫЯ РЭСУРСЫ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
129.54 Кб
Скачать

Стылістычныя функцыі сінонімаў

Галоўная функцыя сінонімаў – найбольш дакладна выяўляць думку. Пры выкарыстанні ў тэксце сінонімы выконваюць разнастайныя стылістычныя функцыі.

1. Функцыя ў д а к л а д н е н н я. Неабходнасць удакладнення выклікаецца тым, што абазначаемы прадмет, з’ява або паняцце з прычыны сваёй шматграннасці не могуць быць рознабакова выражаны адным лексіка-семантычным варыянтам і патрабуюць дадатковай характарыстыкі. Сінонімы, якія дапаўняюць адзін аднаго, дазваляюць больш дакладна выказаць думку: На вуліцы дождж шархаціць, На вуліцы ціха, ні кроку. (С. Законнікаў) Ткачук быў грузны, камлюкаваты чалавек у гамашах і шэрым паношаным гарнітуры з дзвюма ордэнскімі планкамі на грудзях. (В. Быкаў) Мне здаецца, кожнаму балюча бачыць некалі ўтаптаную, уезджаную сцежку ці дарогу, па якой хадзіла столькі ног, утравелаю, зарослаю – трава прабіла нават утрамбаваную, бы ток, зямлю. (Я. Сіпакоў)

2. Функцыя т л у м а ч э н н я: Чубар адчуваў да абодвух – і да стрыманага, бадай, нават маўклівага Шпакевіча і да балбатлівага, хутчэй несвядома языкастага Халадзілава – удзячную адданасць. (І. Чыгрынаў) Ваўкалак, чалавекавоўк прытуліўся да чорнай шыбы. (М. Скобла) Незразумелыя для чытача словы, а таксама вузкаспецыяльныя тэрміны ў навукова-папулярнай літаратуры абавязкова тлумачацца сінонімамі.

3. Функцыя з а м я ш ч э н н я. Выкарыстанне сінонімаў з мэтай узаемнага замяшчэння дазваляе пазбегнуць таўталогіі, паўтарэння адных і тых жа слоў у сумежных кантэкстах: За гавядай аж да ночы Зранку прышчыцца Цімох. Эх, нялёгка за скацінкай! Годам сцягнецца дзянёк. (Я. Колас) Неўраджаі некалькі год, халера лютуе, тыфус косіць людзей, гарачкі іх кладуць. (У. Караткевіч)

4. Функцыя с у п р а ц ь п а с т а ў л е н н я: Гэта міратворная раскоша прыроды мяне, аднак, ніколькі не супакойвала, а толькі гняла і раздражняла. (В. Быкаў) Сперш нішто было. Нічога не рабілі, гулялі, дурэлі, апавядалі адзін аднаму пра свае вандроўкі. (М. Зарэцкі)

5. Функцыя ў з м а ц н е н н я. У эмацыянальным маўленні для ўзмацнення прыкметы, дзеяння выкарыстоўваецца прыём нанізвання сінонімаў, калі словы, якія ўваходзяць у сінанімічны рад, узмацняюць папярэднія, ствараюць градацыю: Я баяўся паварушыцца, нібыта ад аднаго майго неасцярожнага руху песня магла абарвацца, прапасці, знікнуць. (Б. Сачанка) Не знойдзецца тое, што прайшло, мінулася і загінула. (К. Чорны)

6. Функцыя а ц э н к і. Гэта функцыя з’яўляецца асноўнай у стылістычных сінонімах, яна выражае пэўныя адносіны асобы да абазначанага факта. Розная стылёвая замацаванасць маркіраваных лексічных адзінак у мове (высокае, паэтычнае, кніжнае, афіцыйна-дзелавое – вышэй нейтральнага “нуля” і размоўнае, прастамоўнае – ніжэй нейтральнага “нуля”) з’яўляецца асновай адпаведнай станоўчай або адмоўнай ацэнкі абазначаемага [36, с. 237]. Напрыклад, у сінанімічным радзе выдумляць – ілгаць – хлусіць – плесці – гарадзіць – вярзці ўсе кампаненты маюць адно і тое ж значэнне ‘гаварыць няпраўду’, але розную эмацыянальна-стылістычную афарбоўку. Сінонімы выдумляць, ілгаць, хлусіць з’яўляюцца нейтральнымі, міжстылявымі словамі, а плесці, гарадзіць, вярзці – стылістычна зніжанымі, размоўнымі, з адценнем неадабрэння, г. зн. словамі адмоўнай ацэнкі [26, с. 254].