Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛЕКСІЧНЫЯ РЭСУРСЫ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
129.54 Кб
Скачать

Запазычаная лексіка

У сучаснай беларускай літаратурнай мове вылучаюцца словы, запазычаныя з іншых моў. Засваенне іншаземных слоў – натуральны вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, вынік цесных моўных кантактаў. Запазычаныя словы прыходзяць у мову як новыя разам з новымі рэаліямі і паняццямі, радзей – як сінонімы да вядомых слоў.

У канцы 80-х – 90-я гады ХХ стагоддзя ў сувязі са зменамі ў грамадстве ў беларускую мову прыйшло шмат запазычаных слоў, звязаных з палітычнай сферай жыцця: прэзідэнт, парламент, спікер, электарат, кансэнсус, інаўгурацыя, імпічмент, легітымны і г. д.; навукай і тэхнікай: камп’ютэр, дысплей, файл, драйвер, мадэм, маніторынг, факс, пейджэр, плеер і г. д.; фінансава-камерцыйнай дзейнасцю: бартэр, брокер, дылер, інвестыцыя, канверсія, спонсар, холдынг і г. д.; культурай: шоумен, хіт, дайджэст, бестселер, вестэрн і г. д.; бытам: гамбургер, чызбургер, спрайт, маркетынг, супермаркет, шопінг, кока і г. д.

У літаратурных тэкстах запазычаная лексіка выконвае як намінатыўную, так і стылістычную функцыю. Назвы нацыянальных прадметаў і з’яў, якія характарызуюць быт іншых народаў і не ўласцівыя для нашай рэчаіснасці, прынята называць э к з а т ы ч н а й лексікай. Экзатызмамі ў беларускай мове з’яўляюцца такія, напрыклад, словы як абвер, бундэстаг, баўэр, вермахт, рэйх, пфенінг, фрау, фюрэр, шпэк – звязаныя з жыццём Германіі; дэндзі, лорд, лэдзі, мілорд, мілэдзі, сэр, спікер, шылінг – з жыццём Англіі; айран, арык, аул, кішміш, курултай, чайхана – з жыццём і бытам цюркскіх народаў і г. д.: Будзь праклята, чорнае ўчора!.. Клічуць заўтра тугія тамтамы…І спавіта Афрыка чорная Белым сары, нібы бінтамі… (Г. Бураўкін) Нас атакуюць гандляры малыя: “Хурма! Лаваш! Купіце кішміша!” (П. Панчанка)

Разнастайную функцыю выконваюць в а р в а р ы з м ы (ад лац. barbarus ‘чужаземны’) – словы іншамоўнага паходжання, якія цалкам не асвоены нашай мовай (часам ўводзяцца ў беларускі тэкст у іншамоўным напісанні) і ўжыванне якіх носіць індывідуальны характар. У адрозненне ад экзатызмаў большасць варварызмаў абазначае паняцці, што маюць у беларускай мове найменні. У творах пэўная частка варварызмаў тлумачыцца ў падрадковых аўтарскіх заўвагах, сэнс іншых раскрываецца ў кантэксце, а некаторыя, найбольш вядомыя, зусім не тлумачацца: І было б акэй, ды ля вакзала ты з Масквы сяржанта напаткала. (В. Шніп) Ну так, цяпер я экспанат. Але, калі хтосьці з вас скажа: Sic transit Gloria mundi (Так мінаецца зямная слава (лац.), я запярэчу. Хіба рацыя наракаць мне на свой лёс? (У. Арлоў)

Маўленне, насычанае варварызмамі, называецца м а к а р а н і ч н ы м (тэрмін “макаранічны” паходзіць з італ. poesia maccheronica – жартоўныя ці сатырычныя вершы, тэкст якіх перасыпаны запазычанымі словамі ці словамі, складзенымі на замежны манер). Звычайна ў творах макаранічнае маўленне ўжываецца для стварэння камічнага эфекту:

З а х о д н і в у ч о н ы. Паньске імен і назвіско?

Я н к а. Янка Здольнік, пане вучоны.

З а х о д н і в у ч о н ы (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэж бялорусінув з походзэня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста – огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув. (Я. Купала)