Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№9. мова і стыль інтэрнэт-выдання.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
142.34 Кб
Скачать

Заданне 4. Зрабіце моўна-стылістычны аналіз наступнага тэксту. Газета «Піўная»: даеш піву слова!

2010/04/14 Автор: Chuk_Dyuk

       Вясна, каханне, птушачкі лётаюць…А піва на лавачцы не пап’еш. Можа, газетку пачытаць? "Празмернае чытанне газет шкодзіць здароўю!”-папярэджвае газета “Піўная”.  А ўжыванне добрага піўка хоць і шкодна, але неабходна. Вядома, прыняцце новага закона не дае раскрыцца  піўной душы ў грамадскіх месцах, а так хочацца:( З газетай мы пазнаёміліся на фотавыставе. Гэта было каханне з першага погляду.  Раёнкі плачуць наўзрыд ад зайздрасці: жывая беларуская мова (адорвыш, п’янтос, яздун, шчаўкапёры), каляровыя ілюстрацыі, сцёбныя загалоўкі-і ўсё пра піўко. Актуальныя навіны ў рубрыцы “адным глытком”, “біраманія” раскажа пра цікавыя гістарычныя факты, “захмялелыя ручкі” раскрыюць сакрэты сапраўднага аматара піва. Вясёленькія знакі Задыяка прапануюць піўны гараскоп на ўсё жыццё.І, канешне, нашыя апладысменты вынаходніку  фішкі “месца пад куфаль”. Гэта ж так зручна!

-Галоўны рэдактар газеты Паўлюк Канавальчык адказаў на некалькі пытанняў аб выданні.

Хто быў ініцыятарам стварэння выдання? 

-Без лішняй сціпласці: Паўлюк Канавальчык, дырэктар Інфармацыйна-выдавецкага агенцтва “ПостМедыя”, раней – галоўны рэдактар легендарнай сатырычнай газеты “Навінкі”.

-З якога года выходзіць газета?

-Газета зарэгістраваная ў 2009 г., выйшла два пілотных нумары. З сакавіка 2010 г. газета выходзіць з перыядычнасцю 2 разы на месяц.

-Хто фінансуе выданне?

-Газету фінансуюць асобы, зацікаўленыя ў павышэнні піўной культуры Беларусі.

-Ці  будзеце вы павялічваць тыраж?

-Тыраж ясна будзе павялічвацца. Бягучы тыраж 3200, мы зменшылі з 5100 (пілотныя экзэмпляры) у сувязі з пераходам на 16 палос.

-Чаму аўтары артыкулаў не падпісваюцца?

-Гэта пакуль выпадкова. У тым ліку, што аўтараў пакуль яшчэ няшмат.

Ці  будуць праводзіцца акцыі і мерапрыемствы ў падтрымку газеты?Якія?

-Бліжэйшая акцыя  адбудзецца 30 красавіка ў бары “Піўная Гісторыя” (ст. М. Маладзёжная).Уваход вольны.

 - Ці можна з вамі супрацоўнічаць? ( пытанне асабліва актуальнае для студэнтаў  журфака, бо на стыпендыю піва шмат не вып'еш).

 - Калі ласка, пішыце артыкулы, заходзьце ў рэдакцыю.

Ці  арыентаваліся вы на як якія-небудзь выданні  пры стварэнні газеты ("The Beer Magazine", «Пивное дело»)?

-Не. Гэта ў нечым унікальнае выданне, асабліва на прасторах СНД, бо мы арыентуемся не на вытворцаў піва, а найперш на спажыўцоў. Дарэчы, часопіс «Пивное дело» з’яўляецца нашым партнёрам.

У вас з’явіцца пытанне: дзе ж знайсці гэтую цудоўную газету? Белсаюздрук тут вам не “друГ”, а дакладней не таварыш.  “Піўная” распаўсюджваецца ў барах, кавярнях, страўнях і рэстаранах. Аматарам інтэрнэт выданняў можна толькі паспачуваць. Сайт piunaya.by  знаходзіцца ў зародкавым стане, але там ёсць спасылкі на ЖЖ.

Спадзяёмся, “Піўная” у хуткім часе дасць фору  і заваюе свайго чытача.

Спасылка: piunaya.by

IV. Творчая частка

Прааналізуйце сайт Інстытута журналістыкі (http://www.journ.bsu.by) і інтэрнэт-газету “Вэб-журналіст” (http://www.websmi.by). Выкажыце свае заўвагі і прапановы па паляпшэнні сайта і газеты.