Скачиваний:
71
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
92.67 Кб
Скачать

Заданне № 1 Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

У канцы XVIII ст. большая частка беларускай шляхты і значная частка мяшчан былі польскамоўнымі, але 90% насельніцтва беларускіх зямель складалі сельскія жыхары, якія захавалі ў сваёй масе беларускую мову, 80 % з іх складалі уніяты.

28 мая 1772 г. адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, імператрыца Кацярына ІІ падпісала указ, па якому усе губернатары былых польскіх губерній абавязаны былі складаць свае прысуды,рашэнні і указы на рускай мове.

Расійскія улады не прызнавалі існаванне асобнага беларускага народа і беларускай мовы.

Пасля паўстання 1830-1831 года быў закрыты Віленскі ўніверсітэт (1832). Палітыка Мікалая І была накіравана на вяртанне да болей моцнай русіфікацыі. Адначасова былі зачынены уніяцкія і базільянскія школы. У 1840 годзе Мікалай І выдае указ, па якому усе справы павінны былі пісацца толькі на рускай мове, таксама Мікалай I забараніў ужываць назвы Беларусь і Літва. Афіцыйна стаў выкарыстоўвацца тэрмін “ Паўночна-Заходні край”.

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гадоў, расійскі урад узяўся за русіфікацыю адукацыі. Бо актыунай сілай паўстання былі менавіта студэнты.

У пачатку XX стагоддзя не было ніводнай школы з выкладаннем на беларускай мове.

Такім чынам, з часу далучэння беларускіх зямель да Расійскай дзяржавы, моўная сітуацыя на гэтых землях істотным чынам змянілася. Цікавасць да вывучэння беларускіх дыялектаў на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю пачаў паяўляцца ў навуковым асяроддзі ў канцы XIX стагоддзя. Сярод даследчыкаў не было агульнага меркавання з нагоды гэтых дыялектаў. Адны навукоўцы, напрыклад С. Ліндзе, разглядалі іх у якасці дыялектаў польскай мовы, іншыя, як І. Срэзнеўскі і А. Пацебня, лічылі часткай паўднёварускіх моў, трэція (А. Аганоўскі) называлі іх дыялектам украінскай мовы. Большасць даследчыкаў даволі скептычна тады ставіліся да перспектыў сацыялізацыі беларускага дыялекту.

Першым вучоным, які грунтоўна падышоў да вывучэння беларускіх гаворак быў Я. Ф. Карскі, які лічыцца заснавальнікам беларускага мовазнаўства. На аснове сваіх шматгадовых даследаванняў ён апублікаваў у 1903 і ў 1922 гадах працу «Беларусь», якая складалася з трох кніг. У першым томе ён змясціў «этнаграфічную карту беларускага племені. Беларускія гаворкі ».

Агульнабеларускай літаратурнай мовы ў пачатку 1860-х гг. яшчэ не было. У сістэме гутарковай мовы існавала некалькі гутарковых дыялектаў.

Пісьмовая беларуская мова пачала нанава развівацца на аснове мясцовых дыялектаў ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі . Складанне нарматыўнай граматыкі беларускай пісьмовай мовы адносіцца да 1860- 1910 гг. У першай палове XIX стагоддзя асноўнай мовай літаратуры на тэрыторыі Беларусі заставалася польская мова. Таму першыя спробы літаратурнай апрацоўкі беларускіх дыялектаў сустракаліся пераважна ў асяроддзі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія пісалі па-польску і як правіла адносіліся да каталічнай веры. У асноўным гэта былі невялікія ананімныя творы, мова якіх характарызуецца асаблівым дыялектам . Распаўсюджваліся яны вусна і ў рукапісах, так як у польскіх і рускіх часопісах дыялектныя гаворкі не ўжываліся.

Пасля польскага паўстання ў 1863 годзе расійская цэнзура не прапусціла ніводнага выдання на беларускай мове . Да 1860-х гадоў у беларускіх выданнх выкарыстоўвалася толькі лацінка («лацінка»), пераважна ў польскім варыянце, часам з дабаўленнем некаторых літар. Цэнзура не дазваляла «выкарыстанне польскага алфавіту для друкавання твораў на беларускім дыялекце» . Цалкам абмежаванні былі знятыя ў 1905 г. У канцы XIX стагоддзя лацінку паступова пачынае выцясняць грамадзянскі шрыфт. Прычым, арфаграфія магла цалкам супадаць як з рускай мовай, так і значна ад яе адрознівацца, падобная часам да фанетычнага прынцыпу перадачы слоў.

Актыўна пранікаць у друк беларускія творы пачалі пасля 1905 года. Калі ў XIX стагоддзі на розных беларускіх дыялектах выйшла 75 кніг, то з 1901 па 1916 год 245 кніг. Па-беларуску друкавалася некалькі часопісаў і газет («Наша доля», «Наша ніва», «Раніца» і іншыя)

Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам так званага Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забарона беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з'явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ён здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

Такім чынам станаўленне беларускай мовы як самастойнай было складаным, з вялікай колькасццю перашкод.

ТЭЗІСЫ:

  1. Пачатак русіфікаціі.

  2. Узмацненне русіфікаціі беларусскіх зямель Мікалаем I

  3. Цікавасць да беларускага дыялекту.

  4. Я.Ф.Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства.

  5. Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы.

  6. “Беларуская граматыка…” Б. Тарашкевіча – значнае дасягненне ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мовы.