Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
22-27.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
124.93 Кб
Скачать

27. Афанасій Філіповіч (каля 1597 - 1648)

Асоба Філіповіча складаная і неадназначная, зрэшты, як і яе ацэнкі. Гэтага пісьменніка ацэньвалі па-рознаму, называючы яго то святым, то змагаром супраць Берасцейскай царкоўнай уніі, то вар'ятам, то агентам Маскоўскай дзяржавы і здраднікам. Дакладныя біяграфічныя факты пра Афанасія да 1627 г. ад-сутнічаюць.(Пастрыгся ў манахі). 2 тэорыі паходжання: са збяднелага шляхціца і гарадскога рамесніка(гарбара).\-\ Афанасія адукаваным чалавекам: ведаў патрыстыку, творы заходнееўрапейскіх гісторыкаў, вольна карыстаўся стара-беларускай, польскай, стараславянскай, лацінскай і грэчаскай мовам.\-\3 1620 г. пісьменнік працуе пры двары Льва Сапегі ў якасці «інспектара» (наглядальніка), г. зн. дамашняга настаўніка, Яна Фаўстына Лубы — нібыта ўнука Івана IV Грознага.\\Пра жыццё Філіповіча з 1627 па 1633 г. звестак не захавалася. Хутчэй за ўсё ён знаходзіўся ў віленскім Святадухаўскім манас-тыры; у 1633 г. прыехаў у Дубойскі манастыр пад Пінскам, стаў намеснікам ігумена і на працягу трох гадоў вёў упартае змаганне за манастыр, усё ж такі аддадзены ў 1636 г. езуітам. Афанасій пе-раехаў у суседні Купяціцкі манастыр.\\У 1637—1638 гг. Філіповіч здзейсніў падарожжа да цара Міхаі-ла Фёдаравіча ў Маскву, дзе спадзяваўся атрымаць дапамогу.\\ Філіповіч стаў адной з ахвяраў «каптуровых судоў», нягле-дзячы на тое, што «юж протавного н не мовнл протавко уннатом.Па даносе ён быў арыштаваны 1 чэрвеня 1648 г. у царкве адразу пас-ля літургіі. «Каптуровы суд» абвінаваціў яго ў дапамозе казакам.. У ноч з 4 на 5 верасня 1648 г. Афанасія вывелі ў лес каля вёскі Гершановічы1 і пасля катаванняў забілі. Філіповіч не адмовіўся ад сваіх слоў: «Што юж рекл, том рекл, н з тым умнраю». Адка-паць і перазахаваць цела Філіповіча ўдалося толькі праз восем месяцаў. Кананізаваны праваслаўнай царквою пад імем афанасій Брэсцкі і ўключаны ў Сабор беларускіх святых.

Дыярыуш» напісаны на апошнім этапе тагачаснай палемікі, што абумоўлівае, з аднаго боку, выкарыстанне Афанасіем твор-чай спадчыны папярэднікаў, а з другога — прымушае пісьменніка шукаць новыя формы і спосабы літаратурнага змагання. Гэтым тлумачыцца разнастайнасць тэм, метадаў і прыёмаў, выкарыста-ных Філіповічам.\\ «Дыярыуш» з'яўляецца адным з першых узораў аўтабіягра-фічнага жанру (і адзінай палемічнай аўтабіяграфіяй) у даўняй беларускай літаратуры.\\ ім шырока выкарыстоўваюцца рытарычныя прыёмы, этыкетныя формы і г. д. Своеасаблівасць палемічнай устаноўкі «Дыярыуша» была абу-моўлена наступнымі фактарамі: 1) з'яўленне твора на этапе, звя-заным са спадам рэлігійнай палемікі (страта яе актуальнасці); 2) вымушаны зварот Філіповіча да багатай творчай спадчыны папярэднікаў і пошук новых формаў і спосабаў літаратурнага змагання; 3) хоць па ідэйнай скіраванасці «Дыярыуш» належыць да ўсходняй (праваслаўнай) традыцыі, па сваёй жанравай раз-навіднасці ён утрымлівае пэўныя заходнія ўплывы (выкарыстан-не жанру «новнн», характэрнага для каталіцкай і пратэстанцкай літаратуры; спосаб вядзення аповеду пра сябе ў жанры дыя-рыуша; моцна выяўлены асобасны пачатак і інш.); 4) асаблівасці псіхічнага стану і светаўспрымання пісьменніка на розных эта-пах яго жыцця і творчасці.\\

Дыярыуш - помнік старабеларускай мемуарнай літаратуры.

Твор быў складзены як зборнік публіцыстыкі ў Кіева-пячорскай лаўры і выйшаў у 1646. У ім былі змешчаны падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны.

У барацьбе з палітычнай і рэлігійнай песправядлівасцю кіраўнікоў РП А.Філіповіч карыстаўся гнеўным словам публіцыста. Ен пісаў, як паказвала яму сумленне. Вось чаму ў яго “Дыярыушу” няма штучнай кніжнай рыторыкі, так характэрнай творчасці Сматрыцкага. У ім ўсе заснавана на ўласных назіраннях пісьменніка над рэальным жыццем і пададзена з уласцівай толькі яму манерай. Па гэтым творы можна зявіць жывое і непаўторнае аблічча пісьменніка. Гэта быў чалавек, які шчыра верыў у правату сваей справы. У барацьбе ен не шкадаваў сябе і часам даходзіў да фанатызму. Яго надзвычайная ўражлівасць нярэдка набывала характар рэлігійнай экзальтацыі, і тады ў экстазе ен здзяйсняў учынкі, якія выходзілі за рамкі этыкі.

“Дыярыушу” Філіповіча ўласцівы эмацыянальнасць, вобразнасць апавядання, шчырасць пачуццяў і прастата выкладу матэрыялу. Аднак пры ўсім гэтым у ім няма адзінства стылю, і гэта зразумела, паколькі розныя часткі “Дыярыуша” пісаліся ў розны час з той ці іншай мэтаванай устаноўкай. Адсюль і стракатая мазаіка яго стылю, у якім сказавая манера апавядання спалучаецца з публіцыстычнасцю, пераканаўчая дакументальнасць з містычнымі карцінамі, вострая крытыка духоўных і свецкіх феадалаў з наіўнай верай у высакароднасць караля. Павучальны прапаведніцкі дыдактызм ужываецца з рэзкімі ўльтыматыўнымі патрабаваннямі справядлівасці.

Ідэйная насычанасць, каларытнасць і разнастайнасць стылявых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыемаў робяць “Дыярыуш” адным з яркіх помнікаў палемічнай публіцыстыкі 17 ст. Пісьменнік аддаў пэўную даніну той літаратурнай практыцы дзеячаў брацкага руху, дзякуючы якой мова палемічнай публіцыстыкі пазнавалася і ў не меншай ступені ўскладнялася славянізмамі.

У структурна-кампазіцыйным плане Дыярыуш – цэльны твор, які мае сваю агульную ідэю, скразную тэму, пэўны сюжэтны накірунак і апавядальніцкую логіку, але адначасова – і зборнік ці звод розных па жанрах, сюжэтах і прызначэнні твораў. Звод гэ ты скаладаецца з 17 частак, 2 з якіх напісаныя пасля смерці Філіповіча манахамі брэсцкага Сімяонаўскага манастыра. Асабісты тэкст АФ ўключае 10 самастойных твораў розных гадоўб аб’яднаных 5 устаўкамі.

Творы: прычыны майго ўчынку, Пра царкоўны фундамент, Парада Каралю Трэцяя супліка.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]