Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
22-27.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
124.93 Кб
Скачать

26. Мялецій Сматрыцкі. Трэнас.

Творчасць Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) Смат-рыцкага (1577—1633) займае адно з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст..Пісьменнік нарадзіўся у сям'і гарад-скога пісара Герасіма Данілавіча Сматрыцкага ў невялікім мяс-тэчку Смотрыч на Падоллі. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе. Далей вучыўся ў Віленскай Акадэміі(скончыў каля 1601). Як сведчыць сам Сматрыцкі ў «Апалогіі», ён «правёў ма-ладыя гады пры грабніцы Лютэра ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах», якія ў тыя часы былі запалонены рэфарматар-скімі ідэямі Лютэра, Кальвіна, Цвінглі. Пабывау таксама ў гарадах Нюрнбергу, Вроцлаве і Вюрцбургу.

Вярнуўшыся на Радзіму каля 1607 г., часта наведваў Менск, дзе, як сведчаць яго сучаснікі, карыстаўся аўтарытэтам сярод простага люду, «які сыходзіўся да яго, як да аракула». Разважанні, парады, прамовы Сматрыцкага мелі такое ўздзеянне, што многія жыхары Менска «пакінулі сваіх уніяцкіх святароў, утварылі праваслаўнае брацтва і пабудавалі праваслаў-ную царкву». У хуткім часе Мялецій накіроўваецца ў Віленскае праваслаўнае брацтва. Тут ён знаёміцца з выдатным дзеячам бе-ларускай культуры, пісьменнікам-палемістам Лявонціем Кар-повічам, становіцца яго верным паплечнікам.

Найболып значны твор М. Сматрыцкага «Трэнас» («Плач») выйшаў у 1610 г. на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Праўдаслоў). На дзевяць гадоў была закрыта брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся «Трэнас», адабрана і спалена вялікая колькасць экземпляраў, а таму, хто асмеліўся б купляць ці распаўсюджваць твор, пагражаў штраф у 5000 «червоных злотых».

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманіс-тычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У «Трэнасе» шырока цы-туюцца творы Пятраркі, Мантуана, Іахіма Флорскага, Бярнарда Клервоскага і многіх іншых. Усяго ў «Трэнасе» аўтар спасылаец-ца на сачыненні 143 аўтараў. Непасрэднай прычынай для напісання твора сталі віленскія падзеі 1609 г., калі уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем быў учынены пагром праваслаўных манастыроў і цэркваў.

У гэтым палемічным творы, напісаным эмацыянальна, пераканаўча, вобразнай мовай, аўтар настолькі смела закранаў самыя балючыя пытанні царкоўна-рэлігійных адносін і становішча праваслаўнай царквы ў дзяржаве, што выклікала вялікі грамадскі рэзананс, а яго выдаўцы нават падвергліся рэпрэсіям. З’яўленне Трэнаса значна актывізавала царкоўна-рэлігійную палеміку ў краіне.

Па тагачаснай традыцыі пачынаецца «Трэнас» эпіграмай на герб дому Вішнявецкіх.

У першым раздзеле гучыць плач усходняй (праваслаўнай) Царквы, якая паўстае ў вобразе жанчыны-маці, пакінутай дзецьмі. («Бяда мне, абцяжаранай невымоўнымі цяжкасцямі! Рукі мае ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах... меч з двух бакоў востры пад галавою... адусюль стогны і енкі, адусюль страх, адусюль праследаванні... Раней я была цудоўная і багатая, а цяпер абрыдлая і бедная. Калісьці была каралеваю, якую кахаў увесь свет, а цяпер усімі пагарджана і даведзена да смутку... Слухайце жалобную аповесць маю усе народы, слухайце ўсе, хто жыве на зямлі!

Сыны і дочкі мае, якіх я нарадзіла і выхавала, пакінулі мяне і пайшлі датой, якая імі не пакутавала, каб досыць насыціцца ад яе тлустасці, Святары мае аслеплі, пастыры, не жадаючы ведаць таго, што змаганне ідзе за душу, анямелі. Старцы мае здурнелі, юнакі здзічалі, дочкі пайшлі на распусту, і ўсе аднадушна, Бога і праўду забыўшы, замахнуліся на маю душу»).

М. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам («У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаях лежабокі, у размове невукі, а ў абыходжанні лісы крывадушныя...»), называе магнатаў, якія здрадзілі праваслаўю («Дзе... дарагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў... князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія...»).

Другі раздзел падаецца ў форме размовы маці з сынам, які пакінуў яе разам з іншымі. У трэцім і чацвёртым раздзелах М. Сматрыцкі звярнуўся да выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра верхавенства папы рымскага. Апошнія шэсць раздзелаў прысвечаны вырашэнню рэлігійных праблем.

Твор высокага грамадзянскага гучання. Напісаны на польскай мове.

У «Трэнасе» выразна выявіліся рысы стылю барока: спалучэнне высокага і нізкага, элегіі, патэтыкі з іроніяй, сатырай, гратэскам. Аўтар шырока звяртаўся да метафарычнай сімволікі, у творы суіснуюць побач народна-паэтычныя, міфалагічныя, біблейскія вобразы-сімвалы.

Кніга з’явілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда ІІІ момант.Менавіта вясной і летам 1610 г. ен дамагаўся абрання на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава. “Трэнас” жа красамоўна сведчыў ад перспектывах ваенна-палітынай інтэрвенцыі польскай магнатэрыі.

Пачынаецца “Трэнас” паводле тагачаснай традыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднім прысвячэнні да “Антыграфі”, таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычная сімволіка. Твор складаюць 2 прадмовы і 10 раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на 3 ідэйна-тэматычныя групы: 2 пачатковыя раздзелы найбольш ярка раскрываюцьталент палеміста-мастака; трэці і чацверты раздзелы ўяўляюць сабою своеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра кіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваей праблемы рэлігійна-дэмакратычнага характару.

Менавіта першыя 2 раздзелы сведчаць аб пісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылю барока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваў народна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку.

“Трэнас” – твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва, калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы, ен нагадвае бессмяротныя радкі “Слова пра паход Ігаравы”, дзе ўпершыню ў літаратуры ўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя, неабходнасці яднання рускіх князеў. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ен паказвае сапраўдны твар невукаў-святараў.

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У “Трэнасе” шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў “Трэнасе” аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў.

Напалоханыя езуіты і ўніяты адразу ж выступілі ў друку супраць “Трэнаса”. Першым, хто напісаў адказ Сматрыцкаму, быў Петр Скарга. Але ні з’едлівыя творы супраць “Трэнаса”, ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]