Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
22-27.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
124.93 Кб
Скачать

25. Палемичная література.

Умовы ўтварэння- у апошнее дзесяцігодзе 16ст. на пачынаецца актыўная палеміка вакол мэтаў і прынцыпаў аб’яднання Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Першая спроба падвесці тэарытычны падмурак- рэктар Львоўскага каталіцкага калегіўма- Бенядыкт Гербест( №Прыстойны хрысціянскі адказ”Кракаў1567, “Вывады веры рымскага касцёла і гісторыя грэчаскай няволі”Львоў 1586). Ён ЗА унію.

Значна далей у распрацоўцы ўніяцкай праблематыкі пайшоў Пётр Скарга. Ў творы “Аб адзінстве царквы божай з адзіным пастарам і аб грэчаскім адступленні ад гэтага адзінства”(Вільня,1577 ён выказаў свій погляд на досыць спрэчнае нават сярод прыхільнікаў уніі пытанне аб яе памерах. Скарга скептычна ставіўся да ўдзелу ў уніі Грэчаскай царквы. Ён дапускаў магчымасць партнёртва з маскоўскай царквой. Яго абмеркаванне уніі: людзі ВКЛ-адзін народ, манарх за. Галоўная умова- переход Праваслаўных пад уладу Папы Рымскага, прызнанне яго найвышэйшым пастарам усёй Хрыстовай Царквы. ЗА унію.

СУПРАЦЬ СКАРГІ выступілі артадаксальныя праваслаўныя пісьменнікі. З’явіліся 3 творы: “Артыкул супраць лаціянаў”, “Зачапка” крыштафа Русіна і “Сціслы адказ” Феадула. \\У 1589 створана Маскоўская патрыярхія.\\Тарлецкі, Пяльчыцкі,Збруйскі, Балабан распрацавалі план практычных дзеяннеў да падрыхтоўкі да ўніі. Мітрапаліт Рагоза падтрымаў іх.\\Няма, здаецца, ніводнага твора 90-х 16ст. у якім не ўзгадваецца пра унію.\\К.Астрожскі напісаў “Ліст да М.Рагозы”(21 чэрвеня 1593) Крытыкуще Рагозу. Прапануе Силвавое вырашэнне праблемы. СУПРАЦЬ уніі. Яго СПЫНЯЕ Леў Сапега.\\Хрыстафор Фіалет- беларуска-украінскі пісьменнік, аўтар “Апокрысіва”(1597). СУПРАЦЬ УНІІ. Адказ скарге на яго “Берасцейскі сбор і абарона яго” (1596).\\Іпацій Пацей- пісьменнік, філосаў, багаслоў, царкоўны і дзяржаўны дзеяч.” Рэляцыя”(вільня 1609), “Справядлівае апісанне ўчынку і справы сінодавай і Абароны здзейсненых згод і лучнасці, якія сталіся на сінодзе Берасцейскам у 1596 годзе”(Вільня,1597). ЗА УНІЮ.

Да палемічнай літаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лісты, трактаты, адозвы і іншыя віды творчасці, тэматычна звязаныя з актывізацыяй палемікі вакол пытання пра аб'яднанне царквы і касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай ідэі ўніі. Літаратурная палеміка пачалася пасля выхаду кнігі Бенядзікта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставілася пытанне аб неабходнасці царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Гэту ідэю падхапіў і развіў вядомы рэлігійны і палітычны дзеяч Пётр Скарга, які імкнуўся даказаць, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы - пераемніцы і носьбіта апостальскіх традыцый. Адказам на выказванні П. Скаргі сталі ананімныя творы "Пасланне да латын з іх жа кніг", "На багамерзкую на паганую лаціну", шматлікія памфлеты. Іх аўтары выступалі ў абарону праваслаўнай царквы, узнімалі вострыя сацыяльныя праблемы таго часу, праяўлялі заклапочанасць жыццём селяніна, выказваліся за права народа мець свае погляды ў пытаннях рэлігіі. Актывізацыя палемічнай літаратуры пачалася пасля Брэсцкай уніі 1596 г., паводле якой праваслаўная царква прызнала вяршэнства папы рымскага і прыняла сімвал веры ў каталіцкім разуменні, але захавала сваю мову богаслужэння і сваю абраднасць. У абарону уніі акрамя вышэй названага П. Скаргі выступіў сенатар Рэчы Паспалітай Уладзіміра-Брэсцкі епіскап Іпацій Пацей. Ён таксама трактаваў унію як праяўленне бескарыслівай апекі папы рымскага над занядбалым праваслаўным людам. Супраць уніяцтва паўсталі царкоўныя дзеячы Стэфан Зізаній, Хрыстафор Філалет і Лявонцій Карповіч, якія сцвярджалі, што унія была абумоўлена своекарыслівай палітыкай католікаў і вышэйшага праваслаўнага духавенства, іх мэтай было дамагчыся матэрыяльных выгод, рэлігійных прывілеяў, палітычных правоў. Апаненты ўніі падкрэслівалі, што знявага інтарэсаў праваслаўнай апазіцыі можа прывесці да класавага антаганізму, адстойвалі традыцыі і культурныя дасягненні ўсходнеславянскіх народаў. Адным з яркіх прадстаўнікоў палемічнай літаратуры з'яўляўся грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч Мялецій Сматрыцкі (аўтар вядомых твораў "Антыграфі', "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы", "Грамматікі славенскія правілное сінтагма" і інш.), які пад націскам жыццёвых абставін прайшоў складаны шлях ад прызнання і абароны праваслаўя да яго адмаўлення. Прадстаўніком апошняга этапу ў развіцці палемічнай літаратуры быў Афанасій Філіповіч - змагар, барацьбіт, непахісны абаронца нацыянальных і рэлігійных правоў беларускага народа, аўтар вядомага "Дыярыўша". У жанравых адносінах "Дыярыўш" - сінкрэтычны твор, які спалучае рысы і асаблівасці публіцыстычна-палемічнай, гісторыка-мемуарнай і дакументальнай літаратуры. У склад яго ўвайшлі дарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, легенды, містычныя прывіды і бачанні, пасланні, лісты, выкрывальныя прамовы, памфлеты, філасофскія трактаты, аўтабіяграфічны нарыс, а таксама вершы і нотныя запісы музыкі да іх. Са старонак "Дыярыўша" паўстае праўдзівы змагар, барацьбіт, ваяўнічы абаронца роднага краю, яго святы пакутнік. Ён выступае супраць пануючых у дзяржаве каталіцкай і ўніяцкай цэркваў, знешняй і ўнутранай палітыкі Рэчы Паспалітай, якая, блаславіўшы "праклятую ўнію", зрабіла ворагамі, сутыкнула "в князствах, поветах, в местах, в местечках і в селах селян з селянамн, мешчан з мешчанамі, жолнеров з жолнерамі, панов з подданымі, родічов з деткамі, духовных з духовнымі". "Дыярыўш" з'яўляецца адным з найбольш яркіх і значных помнікаў палемічнай літаратуры XVІІ ст., у якім праўдзіва адлюстравалася барацьба беларускага народа за свае нацыянальныя і рэлігійныя правы, звычаі, традыцыі і культуру.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]