Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
17
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
29.7 Кб
Скачать

Рэцэнзія

на практыкум для студэнтаў геаграфічнага факультэта БДУ “Фізічная геаграфія Беларусі”

(аўтары Брылеўскі М.М., Марозаў Я.У.)

Практыкум утрымлівае метадычныя распрацоўкі 9 практычных работ па курсу “Фізічная геаграфія Беларусі”: “Геалагічная будова”, “Карысныя выкапні”, “Рэльеф”, “Клімат”, “Паверхневыя воды”, “Глебавае покрыва”, “Расліннасць”, “Жывёльны свет і асабліва ахоўныя тэрыторыі і аб’екты”, “Фізіка-геаграфічнае раянаванне”. Кожная з гэтых работ ахоплівае пэўны раздзел праграмы курса, асабліва гэта тычыцца характарыстыкі асобных прыродных кампанентаў. Практыкум складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса і прадугледжвае замацаванне студэнтамі атрыманых на лекцыях ведаў. Ён пабудаваны па класічнай схеме геаграфічнай характарыстыкі тэрыторыі. Утрымлівае некалькі больш матэрыялу, чым прадугледжана вучэбнай праграмай на практычныя і семінарскія заняткі па курсу, што дазваляе выкарыстоўваць яго і пры распрацоўцы КСР.

Усе раздзелы практыкума пабудаваны па адзінаму плану. Спачатку даецца кароткая, але даволі поўная спраўка па тэме, якая дазваляе ўспомніць асноўныя пытанні, што разглядаліся на лекцыях. Далей вызначаецца мэта практычнай работы і прыводзіцца спіс неабходных матэрыялаў і абсталявання для выканання практычнай работы. Затым ідзе распрацоўка практычных работ, якія па асобных тэмах могуць уключаць 1 альбо 2 заданні. Пасля гэтага прыводзяцца пытанні для семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў. Завяршаецца кожны раздзел узорамі тэставых пытанняў па тэме. Такім чынам практыкум ахоплівае розныя віды заняткаў і можа выкарыстоўвацца і для самастойнай працы.

Усе практычныя работы прадугледжваюць індывідуальныя заданні, таму што ўключаюць ад 15 да 30 варыянтаў. Пры гэтым частка задання даецца ўсім студэнтам аднолькавая, а частка індывідуальная, што дазваляе больш аб’ектыўна ацаніць узровень выканання практычнай работы кожным студэнтам і фарміраваць іх выніковы рэйтынг.

Па асобных тэмах (“Геалагічная будова”, “Карысныя выкапні”, “Рэльеф”, “Паверхневыя воды”, “Фізіка-геаграфічнае раянаванне”) практыкум утрымлівае мінімум геаграфічнай наменклатуры, якую студэнты павінны ведаць па курсу.

Другая частка практыкума ўтрымлівае вялікі фактычны і картаграфічны матэрыял у выглядзе табліц і малюнкаў. Ён згрупаваны ў дадатку па кожнаму раздзелу практыкума. Па аб’ёму ўдвая перавышае самі распрацоўкі заданняў і ўтрымлівае звесткі, якія могуць выкарыстоўвацца не толькі пад час выканання практычных работ, але і пры напісанні курсавых работ.

Такім чынам, не вызывае сумнення якасць падрыхтаванай работы, таму што ўсе тэмы распрацаваны па апошніх матэрыялах, шырока прадугледжваюць выкарыстанне Нацыянальнага атласа Беларусі, але асобныя заўвагі і пажаданні трэба адзначыць:

- Спіс літаратуры (стар.4) ўключае як абавязковыя, так і дадатковыя крыніцы і яго можна расшырыць;

- Не зразумела чаму ў практыкуме не разглядаецца тэма “Ландшафты”?

- У назве кожнага раздзелу няма неабходнасці паўтараць, што яны адносяцца да тэрыторыі Беларусі, гэта і так зразумела.

- У матэрыялах і абсталяванні, на наш погляд, няма сэнсу ўказваць на чарцёжныя прыналежнасці, каляровыя алоўкі, паперу-міліметроўку.

- З практыкума не зразумела для каго прызначаюцца тэмы рэфератаў па кожнаму раздзелу?

- Якім чынам, пры выкананні асобных практычных работ студэнты змогуць карыстацца Нацыянальным атласам Беларусі пры выкананні індывідуальных заданняў?

- Чаму тэставыя пытанні, прыведзеныя ў практыкуме не ўтрымліваюць адкрытых тэстаў, а толькі з варыянтамі адказаў?

- На малюнках 1.2 – 1.15, 3.1, 4.1-4.4, 5.1-5.4, няма ссылак на крыніцы, з якіх узяты дадзеныя малюнкі.

- Няма ссылак і на матэрыялы, па якіх пабудаваны табліцы з дадаткаў 5-8.

- Не зразумела колькі гадзін выдзяляецца на выкананне кожнага задання практыкума?

- Чаму дадзены практыкум прызначаны толькі для студэнтаў спецыяльнасці “геаграфія”? На наш погляд яго можна рэкамендаваць і студэнтам іншых спецыяльнасцей геаграфічнага факультэта і нават іншых універсітэтаў.

Нягледзячы на выказаныя заўвагі, якія не носяць прынцыповага характару і могуць быць хутка выпраўлены, трэба адзначыць, што практыкум уяўляе сабой вельмі інфарматыўны і закончаны вучэбны дапаможнік напісаны добрай навуковай мовай, утрымлівае вялікую колькасць фактычнага матэрыялу ў выглядзе табліц і малюнкаў, дастаткова добра аформлены і можа быць рэкамендаваны для выдання.

Рэцэнзент

дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Іваноў Д.Л.