Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
17
Добавлен:
18.03.2016
Размер:
619.37 Кб
Скачать

ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава

  1. Перадумовы ўзнікнення ВКЛ.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы.

  2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ.

  3. Грамадска-палітычны лад ВКЛ.

  4. Знешняя палітыка ВКЛ.

1. Перыяд ВКЛ – самая славутая эпоха ў нацыянальнай гісторыі. Да пачатку ўзнікнення ВКЛ на тэрыторыі Беларусі існавала прыкладна 30 княстваў, што сведчыла пра феадальную раздробленасць. З канца 30-х па 40-я 13 ст. пачынаецца новая эпоха беларускай гісторыі – эпоха ВКЛ, новай дзяржавы, якая бярэ пачатак з беларускага Панямоння – Наваградскага княства. Сама назва Літвы Міндоўга ў летапісе сустракаецца пад 1236 годам, проста Літва вядома з 11 ст. (упершыню пад 1009 годам), з 1040 пра Літву ўзгадваюць усходне-славянскія летапісы і ў аналах нямецкіх гарадоў.

З летапісаў і хронікі Генрыха Латыша відаць, што на пачатак 13 ст. Літва стала магутнай ваеннай сілай: за першую трэць 13 ст. літоўскія дружыны зрабілі прыкладна 40 паходаў (22 ваен. паходы на ўладанні нямецкага ордэна, 4 – на Польшчу і 14 разоў хадзілі па здабычу на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку на Полаччыну і Смаленшчыну).

У адносінах да Літвы нямецкі ордэн мечаносцаў доўгі час займаў толькі абарончыя пазіцыі (хоць дагэтага падпарадкаваў сабе землі Латвіі і Эстоніі і далейшую экспансію звязваў з Літвой).

Да сярэдзіны 13 ст. літоўскія плямёны яшчэ не мелі адной дзяржаўнай арганізацыі. Утварэнне ВКЛ – гэта заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучаснай Беларусі і Літвы ў 12-13 стст., а таксама знешніх прычын. Як нам вядома, даўнія традыцыі самастойнага і незалежнага дзяржаўнага існавання мела Полацкае княства. Лагічна, што менавіта яно павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам. Аднак, пасля смерці Ўсяслава Чарадзея яно распалася на некалькі ўдзельных княстваў, паміж якімі ішлі феадальныя міжусобіцы, пагроза крыжакаў, страта Кукенойса і Герцыкі (выхад да Балтыкі). Усё гэта падарвала сілы Полацка, ён паступова прыйшоў у заняпад.

У сярэдзіне 13 ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамясціўся з Паддзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Утварэнне ВКЛ пачалося з Наваградка, сучасны Навагрудак. У сярэдзіне 13 ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму спрыялі яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Прычыны (перадумовы) ўзнікнення вкл у беларускім Панямонні?

а)Унутраныя – высокі эканамічны і культурны ўзровень развіцця беларускага Панямоння – гарадоў Ваўкавыск, Свіслач, Гародня, Слонім, асабліва Навагародак (заснаваны ў 10 ст.). У 12-13 стст. Навагародак зведаў незвычайны росквіт эканомікі (земляробства, рамёствы, гандаль з Візантыяй, Блізкім Усходам, Польшчай, Прыбалтыкай і інш.). Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што гэта быў горад (рэгіён) з высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувязямі, са значнай заможнай праслойкай насельніцтва (выйшлі з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў). Усё гэта, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ.

б)Знешнія – неабходнасць супрацьстаяць знешняй агрэсіі татара-манголам з паўднёвага ўсходу і рыцарам-крыжакам з паўночнага захаду. Феадальная раздробленасць(княжацкія міжусобіцы) ў сярэднія вякі была характэрнай з'явай для многіх краін Еўропы. Раздробленыя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюзу ў барацьбе са знешнім ворагам.

З аднаго боку, з 1237 года татара-манголы робяць ваенны паход у Еўропу з Азіі праз землі ўсходнеславянскіх княствў:

1240 г. – захоплены Кіеў

1241 г. – Кракаў (сталіца Польшчы)

1251 г. – залежнасць ад іх прызнаў Ноўгарад (Аляксандр Неўскі ездзіў за "ярлыком")

1259 г. – Даніла Галіцкі (Галіцка-Валынская зямля) прызнае сябе васалам татара-манголаў.

Беларусь у сваёй асноўнай частцы не зведала мангольскага нашэсця (акрамя паўднёвых гарадоў Брэста, Пінска, Гомеля). У 1257-1260 гг. пасля прызнання сябе татарскім васалам галіцка-валынскія і ардынскія князі рабілі сумесныя набегі на Беларусь. Таму аб'яднанне было неабходным.

З другога боку, адначасова з Залатой Ардой з'яўляецца пагроза з боку крыжакаў, якія ў канцы 12- пач. 13 стст. з'явіліся ў Прыбалтыцы і пачалі каланізаваць яе тэрыторыі. У 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу. Для хрысціянізацыі паганцаў тут ствараецца ордэн мечаносцаў – рыцарскі ордэн братоў па мечу. У 1214 г. ён захапіў Кукенойс і Герцыку.

в)Даўняя практыка палітычнага і ваеннага ўзаемадзеяння на землях балта-славянскага памежжа. З канца 12 ст. разам з берасцейскім князем супраць палякаў змагаюцца Мінскія, Друцкія, Полацкія князі.

Як вядома, ў рэгіёны паўночна-заходняй Беларусі славяне прыйшлі позна і жылі тут у перамежку са сталым балцкім насельніцтвам. Выразнай этнічнай мяжы між імі не было.

Пачатак утварэння ВКЛ звязаны з імем Міндоўга, які княжыў у 1236-1263 гг. Ён паходзіў з сям'і буйнога літоўскага феадала (кунігаса). Дзе гвалтам, дзе подкупам, дзе шлюбамі дзяцей падначаліў сабе дробных феадалаў і заснаваў адносна адзіную новую незалежную дзяржаву, адну з буйнейшых у свеце і Еўропе.

Значэнне і ролю ВКЛ у беларускай (ды украінскай) гісторыі нельга недаацэньваць – яно вельмі вялікае. Без ВКЛ, без Міндоўга, Вітаўта і інш. мы мелі б яшчэ больш бязрадасную будучыню, чым маем сёння, пачынаючы з 18 ст.

Па-першае, ВКЛ стала перашкодай для заваявання нашых зямель тэўтонамі, крыжаносцамі і іх саюзнікамі палякамі.

Па-другое, яно паўстала супраць бязрадаснай усходняй перспектывы абарачэння нас у Арду, якую настойліва навязвала Масковія.

Па-трэцяе, без ВКЛ сёння не існавала б ні Беларусі, ні Ўкраіны,а народы былі б апалячаны ці анямечаны.

ВКЛ у сваім узнікненні, развіцці і заняпадзе прайшло 3 асноўныя этапы:

  1. Этап станаўлення і ўмацавання ВКЛ(Наўгародскі перыяд 1236-1316 гг.)

  2. Перыяд тэрытарыяльнага росту дзяржавы, эканамічнага і духоўнага росквіту ВКЛ (Віленскі перыяд, пачынаючы з Гедыміна (з 1317 г. па 16 ст.))

  3. З 17 ст. пачынаецца паступовы заняпад ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, які завяршыцца падзелам Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, гістарычная неабходнасць выклікала да жыцця гэты своеасаблівы беларуска-літоўскі саюз, які стаў дзяржавай.

& Больш за 500 год праіснавала ВКЛ, што з'яўляецца даволі рэдкай з'явай для краіны з буйной тэрыторыяй і поліэтнічным насельніцтвам (у 14 ст. – ад Балтыкі да Чорнага мора, да таго ж складзенай з розных этнічных, культурных і рэлігійных частак. З 1362 г. Кіеў і інш. укр. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ). Пісьмовыя крыніцы не згадваюць пра саюз Наваградка з Міндоўгам. Але вядома, што Наваградак няспынна імкнуўся аб'яднаць вакол сябе суседнія славянскія і балцкія землі. Летапісная Літва (13 ст.) – гэта не тэрыторыя сучаснай Літвы, нашай суседкі. Летапісная Літва знаходзілася ў Панямонні. Вось якія запісы захаваліся ў летапісе: "У 1252 г. войска Данілы Галіцкага пайшло ў Літву на Наваградак (Крэнь, стр.193); Літва Міндоўга. Не хацелі аб'яднання ў ВКЛ галіцка-валынскія князі і таму рабілі набегі на Літву".

Яшчэ адзін запіс пра сына Міндоўга Войшалка, які заснаваў на рацэ Нёмане між Літвой і Нова гародкам Лаўрышаўскі манастыр.

Землі цяперашняй Літвы ў тыя часы называліся інакш: Паўночная прыбалтыйская частка Літвы аж да 20 ст. называлася Жамойціяй. Раён сучаснага Вількаміра займала Дзяволтва; Паўднёвы захад і цэнтр сучаснай Літвы займала Аўкштайція. Калі гэтыя землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, назва "Літва" распаўсюдзілася і на іх. Але многія нават і зараз працягваюць лічыць, што Беларусь далучалі да Літвы ў 13 ст., што ВКЛ не было беларускай дзяржавай. На самой справе было не так.

Соседние файлы в папке Гiсторыя Беларусi