Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Курс лекций.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення

Дакладнасцьмаўлення палягае ў сэнсавай адпаведнасці яе асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама ў выкарыстанні адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі (параўн.: Лепешаў 1989, 76). Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы тыпуабагульніцьіабагуліць, гліняныігліністыі да т.п. (абагульніць можна толькі думкі, факты, меркаванні і іншыя адцягненыя паняцці, а абагуліць – прылады працы, свойскую жывёлу, мэблю і іншыя канкрэтныя прадметы), размяжоўваць сінонімы (так, сінанімічныя словызачыніцьізакрыць спалучаюцца з рознымі назоўнікамі, першыя, у прыватнасці, з назоўнікамі тыпудзверы, варотыі да т.п., другое – з назоўнікамі тыпувочы, тварі да т.п.).

Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам: гэтаму спрыяюць і, як правіла, адназначная лексіка дадзеных стыляў, шматстайныя гатовыя для ўжывання ўстойлівыя звароты, выразы, стандартныя структуры сказаў, адсутнасць эліптычных канструкцый, і, магчыма, самае галоўнае, наяўнасць добра ўсвядомленых, старанна падрыхтава-ных паняццяў, думак, суджэнняў.

Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Такім чынам, лагічнасцьвыходзіць за межы слова і праяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксіса. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу,таму … што,калі…, то, раз …, так, як толькі …, дыкі інш.; парадкам слоў (параўн.:Дзень змяняе ноч, Маці любіць дзіцяі да т.п. – на першым месцы знаходзіцца звычайна суб‘ект дзеяння, які, аднак, у пэўных кантэкстах можа быць і аб’ектам; напрыклад,Маці любіць дзіця, а бацьку любіць маціі да т.п.). Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з‘явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнасці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і г.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) – асноўная частка – заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.

Дарэчнасць маўленняпавінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю, і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аудыторыі (слухачоў, чытачоў, іх узросту, прафесіі, адукаванасці, полу, настрою, месцу жыхарства і іншым асаблівасцям), выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы, і наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях – гутарковыя ці прастамоўныя словы, бо гэта можа сведчыць не толькі пра нізкую культуру маўлення, але і выклікаць недавер у слухача (слухачоў) да выказанай інфармацыі.