Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Курс лекций.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Выклічнікі і гукапераймальныя словы

У разрад выклічнікаўадносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.

Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя(параўн.:а! эх! эй!ой!ах! фу! браво! і інш.) іімператыўныя(параўн.:алё!кыш!марш! но! стоп! Цыц! і інш.). Па паходжаню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (тыпуах! ого! і інш.) і вытворныя (гл.: БЕЛАРУСКАЯ МОВА 1987, 414–415), што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (параўн.:божа! чорт! годзе! і інш.). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (параўн.:ахаць, охаць, нукаць, ойкацьі інш.). Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпудобры дзень!калі ласка! дзякуй! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.

Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды (параўн.: ку-ку, дзын-дзыні да т.п.). Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (параўн.:татакаць, мяўкацьі інш.). У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы (гл.: КУРС 1957, 290) гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.

Кантрольныя пытанні да лекцыі №3

  1. Дайце азначэнне зборных назоўнікаў.

  2. Назавіце тыпы асноў назоўнікаў.

  3. Назавіце канчаткі назоўнікаў I скланення ў Д і М склонах у залежнасці ад тыпаў асноў.

  4. Пералічыце групы назоўнікаў мужчынскага роду з чыстай асновай, якія маюць канчатак у ў родным склоне.

  5. Дайце азначэнне адносных прыметнікаў.

  6. Ахарактарызуйце спецыфіку спалучэння лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі мужчынскага роду адзіночнага ліку з чыстай асновай.

  7. Сфармулюйце правіла скланення састаўных колькасных лічэбнікаў.

  8. Дайце азначэнне катэгорыі стану дзеяслова.

  9. Назавіце адметныя рысы дзеепрыметнікаў у параўнанні з прыметнікамі.

Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка

Асноўныя паняцці:

гутарковы стыль мовы; публіцыстычны стыль мовы; асаблівасці публіцыстычнага стылю; моўныя сродкі публіцыстычнага стылю; афіцыйна-дзелавы стыль мовы; дакументы афіцыйна-дзелавога стылю; навуковы стыль; падмовы навуковагна стылю; тэрміны; невербальныя сродкі; жанры навуковай літаратуры; функцыі паведамленняў навуковага стылю; жанры мастацкай літаратуры; выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры; стылістычныя фігуры; фальклор у мастацкім стыле; формы мастацкага стылю; культура маўлення; кампаненты культуры маўлення; арфаэпічныя нормы; акцэнталагічныя нормы; лексічныя нормы; марфалагічныя нормы; сінтаксічныя нормы; беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы; акцэнталагічныя нормы; марфалагічныя нормы беларускай мовы; сінтаксічныя нормы; лексічныя нормы; дакладнасць; лагічнасць; дарэчнасць; чысціня маўлення; багацце маўлення, выразнасць маўлення; моўныя сродкі выразнасці; стылі мовы.