Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Курс лекций.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Службовыя часціны мовы

Дадзеныя словы характарызуюцца тым, што не маюць намінатыўнага значэння, выкарыстоўваюцца ў мове для сувязі знамянальных слоў, з’яўляюцца граматычна нязменнымі, нешматлікімі, але шырока ўжывальнымі. Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі. Прыназоўніківыкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя (параўн.:выехаць з горада, пайсці ў лесі інш.), часовыя (параўн.:з дня ўдзень, перад навальніцайі інш.), аб’ектныя (параўн.:стукаць у дзверы, марыць пра волюі інш.), меры і ступені (параўн.:турбот па горла, шчасце без мерыі інш.), прыналежнасці (параўн.:гузік ад кашулі, кніга з бібліятэкіі інш.), мэты (параўн.:хадзіць па грыбы,падрыхтаваць да экзаменаўі інш.), прычыны (параўн.:зачырванець ад хвалявання, скакацьад радасціі інш.), атрыбутыўнасці (параўн.:торт з крэмам, галава без розумуі інш.), спосабу дзеяння (параўн.:адказваць без падрыхтоўкі, працаваць з натхненнемі інш.), кампаратыўныя (параўн.:мацнейшы за мяне, вышэйшы супраць бацькіі інш.). Назва дадзенага лінгвістычнага тэрміна з’яўляецца матываванай, бо ў беларускай мове словы гэтай непаўназначнай часціны мовы ўжываюцца ў спалучэннях слоў іншых граматычных разрадаў (уключна назоўнікі) іменна з назоўнікам (субстантывам), які граматычна падпарадкоўваецца ім. Прычым кіраваць субстантывам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў (параўн.:дзякаваць за падарунакі інш.), назоўнік (параўн.:паход па мясцінахі інш.), прыметнік (параўн.:лепшы за насі інш.), прыслоўе (параўн.:высока над наміі інш.), лічэбнік (параўн.:двое з адной школыі інш.), займеннік (параўн.:я з сябрам і інш.).

Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі многіх з іх (параўн.: выйсці на работу, спадзявацца на поспех, ехаць на аўтобусе, быць на месцыі інш., дзе прыназоўнікна выражае розныя семантыка-граматычныя адносіны паміж паўназначнымі словамі). Высокая частотнасць прыназоўнікаў (у лік першых дзесяці самых ужывальных слоў беларускай мастацкай прозы, паэзіі, а таксама фальклору ўваходзіць чатыры прыназоўнікіу, на, за, а; гл.: МАЖЭЙКА, СУПРУН 1976; МАЖЭЙКА, СУПРУН 1982; МАЖЭЙКА, СУПРУН 1992), што служыць прычынай іх многазначнасці. Так у спецыяльным слоўніку прыназоўнікаў дляузафіксавана 57 значэнняў,на 47 значэнняў,з38 значэнняў (гл.: ШУБА 1993).

Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя(параўн.:за, без,на, пры, дляі інш.) івытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычны звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі (параўн.:абапал дарогі, вакол дрэваі інш.), назоўнікамі (параўн.:у час адпачынку, па прычыне гэтагаі інш.), дзеясловамі (параўн.:нягледзячы на цяжкасці, дзякуючы табеі інш.). Па вонкавай структуры прыназоўнікі падзяляюцца напростыя(параўн.:для, пры, наді інш.), складаныя (параўн.:па-над, з-заі інш.),састаўныя(параўн.:на чале з, у залежнасці аді інш.). Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім : родны склон –ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-пад, з-над, заміж, паміма, акрамя, апрача, без, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, падчас, сярод, на працягу, за кошт, на аснове, за выключэннемі інш.; давальны склон –адпаведна, дзякуючы, згодна, к, насустрач, насуперак, паралельна, уследі інш.; вінавальны склон –нягледзячы на, пра, праз, цераз, у адказ на; творны склон –згодна з, на чале з, па-за, поруч з, разам з, следам за, у сувязі зі інш.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі над, пад, перад (вінавальны і творны), аб, на, пры (вінавальны і месны), паміж (родны і творны), паўз, скрозь (родны і вінавальны), упоперак (родны і давальны). З формамі трох склонаў выкарыстоўваюцца прыназоўнікі з, за, між (родны, вінавальны, творны), па (давальны, вінавальны, месны), у(родны, вінавальны, месны). Многія прыназоўнікі ўступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.:на полі – у полі, пасля вайны – па вайне, пра яе – аб ёйі інш.), могуць ужывацца ў розных варыянтах (параўн.:к – ка, над – нада, з – са, у – ваі інш.; гл.: ШУБА 1971. 21 –46).

Злучнік– непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. З улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб’яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, сказаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныяі, ды(у значэнніі ),як …так, ні …ні,супастаўляльныя, а,аднак, але, ды(у значэнніале),затое, не толькі … але, размеркавальныяабо, ці, або… або, ці … ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як,чым),прычынныя (бо, таму штоі інш.), часавыя (калі, як, пакульі інш.), умоўныя (каб,калі б, разі інш,), мэтавыя (для, каб, абыі інш.), выніковыя (дык, тоі інш.), уступальныя (хоць, няхайі інш.), параўнальныя (як, чым, нібыі інш.). Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць, напрыклад, і раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, і супастаўляльныя (параўн.: я ды ён ; не я, ды ёні інш.), часовыя і ўмоўныя (параўн.:наведаю, калі буду мець час; калі не дамовімся, будзе кепскаі інш.).

З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (параўн.: а, і,але, дыі інш.) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы : займеннікаў (параўн.:што, таму штоі інш.), прыслоўяў (параўн.:калі, пакуль, які інш.), дзеясловаў (параўн.:няхай, хацяі інш.), часціц (параўн.:ці, быццамі інш.). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (параўн.: і, што, кабі інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (параўн.:таму што, для таго кабі інш.). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (параўн.:а, бо, чымі інш.), парныя ( параўн.:не толькі… але і, калі … то і інш.), паўторныя (параўн.:то … то, ці … ціі інш.). Амонімамі злучнікаўшто, калі, чым, які інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць роль членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (параўн.:але, і, каліі інш.), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (параўн.:дык, дарма штоі інш.), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (параўн.:у сувязі з тым што, нягледзячы на тоештоі інш.).

Да непаўназначных часцін мовы адносяцца і звязкі, якія маюць дзеяслоўнае паходжанне, выражаюць граматычныя катэгорыі часу, ладу састаўнога выказніка, чым і адрозніваюцца ад іншых службовых слоў. У процілегласць звязкам, што служаць першай часткай састаўнога выказніка, іншыя словы, якія выступаюць у ролі другой часткі састаўнога выказніка, належаць да неспрагальных слоў, суадносяцца з дзейнікам праз звязку, нясуць часта пры гэтым асноўную сэнсавую нагрузку дадзенага члена сказа. Лексічнае значэнне звязак можа захоўвацца па-рознаму, у залежнасці ад чаго яны падзяляюцца на знамянальныя (напрыклад, дзеясловы руху або стану, параўн.: Ён вярнуўся задаволеныі інш.), поўзнамянальныя (дзеясловытыпу стаць, рабіцца, з’яўляццаі інш., параўн.:Ёнз’яўляецца чэмпіёнам краіныі інш.), незнамянальныя – формы дзеясловабыць, тыпуЁнбыў узрушаныі інш.