Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Курс лекций.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова

Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да прамоўцы. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца), выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі (гл.: БОНДАРКО 1971, 47;PERSONALITÄT UND PERSON 1999), або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці / імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы (гл.: УКРАИНСКАЯ ГРАММАТИКА 1986, 86).

Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быўі інш.). Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.:світае, сутоньваецца, нездаровіццаі інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскаемы); форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.:Што пасееш, тое і пажнеш, і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.

Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам, што звычайна дубліруе форму ліку адпаведнага субстантыва, разам з якім дзеяслоў утварае ядро выказвання. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаецеі інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівагаВы, пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.:вам тэлефанаваліі інш.).

Гэтаксама як і катэгорыя ліку, катэгорыя роду ў дзеяслова дубліруе адпаведны род тых субстантываў, з якімі спалучаецца ў межах сказа ці суадносіцца ў дыскурсе. Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род), канчаткам (жаночы род), канчаткам(ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.