Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Курс лекций.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Лічэбнік

Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку.Лічэбнікімогуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. Колькасць лічэбнікаў у беларускай мове, як і ў іншых мовах свету, служыць закрытым мноствам (гл. ЧЕЙФ 1975, 261), але іх камбінацыямі (спалучэннямі асобных лічэбнікаў) можна выразіць бясконцы лік розных адзінак. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь (параўн.:сем, дваццаць, стоі інш.) і няпэўна-колькасныя (гл.: ВЯРХОЎ 1961, 4, 21), якія выражаюць недакладны лік адзінак (параўн.:многа, мала, шмат, некалькіі інш.).

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства (параўн.:сямёра, пяцёраі інш.), дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага (параўн.:адна пятая, тры сёмыхі інш.) або цэлае і яго часткі (параўн.:шэсць цэлыхвосем дзевятыхі інш.), прычым могуць выражаць і незлічоныя прадметы, адцягненыя паняцці, матэрыяльныя рэчывы (параўн.:тры пятых аб’ёму вады, дзве трэціхнасельніцтваі інш.). Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот (параўн.:трое ягнят, пяцёра парасяті інш.), асобамі мужчынскага полу (параўн.:двоесалдат, чацвёра вучняўі інш.), субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі (параўн.:двое незнаёмых, нас трое, чацвёра санейі інш.), пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпуўдвух(гл.: ЧЕРНЫШЕВ 1970, 542). Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі (параўн.:Сямёра аднаго не чакаюцьі інш.), рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнікабодва(мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае формуабедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца формаабое(гл.: СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА 1997, 116–117).

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі (параўн.: шмат снегу, мала розумуі інш.).

Лічэбнікі з’яўляюцца тыповымі не граматычнымі, а лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду (гл.:СУПРУН 1969, 4), у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна (гл.: РЕФОРМАТСКИЙ 1987, 77–81), таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў (словы тыпу тысяча, мільёні інш.), другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус (словы тыпушмат, некалькіі інш.). У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі (параўн.: Тры плюс тры будзе шэсцьі да т.п.). У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі (параўн.:у 1999 годзе, 2/3атрыманай сумыі інш.).

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюццана простыя, складаюцца з аднаго кораня (параўн.:два, тры, пяцьі інш.), складаныя, маюць як мінімум дзве асновы (параўн.:пяцьдзесят, пятнаццацьі інш.), састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў (параўн.:трыццаць тры, пяцьсот семдзесят шэсцьі інш.). Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамяпаўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнікадзін,а толькі па родах –паўтара, паўтары,абодва, абедзве, два, дзве.Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў (словы тыпубільён, мільярді інш.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталттройка, сотня, дзесятакі інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі (параўн.:адна пяцёрка, цудоўная дзесяткаі інш.) і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць (параўн.:сем чалавекічалавек семі інш.). Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікіадзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словыколькі, некалькі, столькі, гэтулькіі інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці (гл.: ЧАБЯРУК 1977, 8). У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне (параўн.:столькі радасці, колькі хваляванняўі інш.) і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі (параўн.:11- ы паверх, 2000-ы годі інш.). Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова (параўн.:у тысяча дзевяцьсотдзевяноста дзевятым годзеі інш.).

Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаўслужыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку); параўн.:адна трэцяя, тры пятыхі інш. Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.:адна чацвёртая кілаграмаі інш.). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словыпаўтара(ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) іпаўтары(выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікіадзін, два, тры, чатырыдапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі адпяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

Скланенне лічэбнікаў адбываецца па розных узорах. Лічэбнікіадзін, адна, адноскланяюцца як прыметнікі, лічэбнікіпяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццацьскланяюцца па ўзору скланення назоўнікаў жаночага роду тыпурадасць. Лічэбнікісорак, стомаюць толькі дзве склонавыя формы (назоўны і вінавальны –сорак, сто, астатнія склоны –сарака, ста). Зборныя лічэбнікі скланяюцца як займеннікітвае, свае. У дробавых і састаўных лічэбнікаў скланяюцца ўсе кампаненты-словы, у складаных лічэбнікаўдзвесцедзевяцьсотскланяюцца абедзве часткі, якія маюць канчаткі назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.