Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kurs_lektsy_2013.doc
Скачиваний:
142
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
839.68 Кб
Скачать

К1рыла тураўскі

(каля 1130 – пасля 1184)

У гісторыі нацыянальнай культуры Кірыла Тураўскі – адна з самых адметных постацей сярод тых, хто жыў і тварыў у часы сівой даўніны. Ён вядомы найперш як старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар красамоўства.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Тураве – адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» – кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў, відаць, святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства. Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч – ідэйны апанент Кірылы і прыхіль-нік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, – Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы, “стаўпе”, робячы подзвіг стаўпніцтва. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам». Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва.

На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля.

Хаця пра Тураўскага Златаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара XIІ стагоддзя колькасць ягоных твораў – пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі – сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.

Памёр ён пасля 1184 г. Творы Кірылы Тураўскага ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Да яго літаратурнай спадчыны належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць не толькі сярод усходніх славян, але і сярод паўднёвых, у прыватнасці ў Балга-рыі, і распаўсюджваліся ў спісах 12 – 17 стст.Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Eўe, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскапМінскі іТураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны бела-рускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956 – 58 гг. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Кірыла Тураўскі быў кананізаваны рускай праваслаўнай царквой і сёння ўведзены ў Сабор беларускіх святых. Памяць яго штогод ушаноўваецца 28 красавіка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]