Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kurs_lektsy_2013.doc
Скачиваний:
141
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
839.68 Кб
Скачать

6.2. Слоўнікі беларускай мовы

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў 2 асноўныя тыпы: энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Слоўнікавыя артыкулы ў слоўніках такога тыпу не даюць граматычнай і стылістычнай характарыстык, а таксама тэрмінала-гічных і фразеалагічных спалучэнняў. Указваецца толькі паходжанне запазычаных тэрмінаў, і пазначана месца націску на загаловачных словах. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Адрозніваюць два віды энцыклапедычных слоўнікаў: агульныя і галіновыя. Агульныя слоўнікідаюць сістэматызаваныя звесткі па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці,галіновыя– па адной якой-небудзь галіне ведаў. Да агульных энцыклапедычных слоўнікаў адносяцца: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969–1975) і «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭБССР) у 5-ці тамах (1978–1981), да галіновых – «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Архітэктура Беларусі» (1982), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5-ці тамах (1983–1986), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984–1987). Выдадзены энцыклапедычныя слоўнікі «Янка Купала» (1986) і «Францыск Скарына і яго час» (1988).

Лінгвістычныяслоўнікі апісваюць словы –іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову,вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ўлінгвістычных слоўніках размяшчаюцца або ў алфавітным, або ўалфавітна-гнездавым парадку. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную,этымалагіч-ную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыя, тэрміналагічныяі фразеалагічныя спалучэнні Ілюстрацыямі ў большасцілінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў усказах, якія бяруцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўныя і шматмоўныяслоўнікі – гэта перакладныя, уякіхсловы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных слоўнікаў з’яўляюцца «Падручны польска-беларускі слоўнік» (1962), «Украінска-беларускі слоўнік» (1980), «Русско-белорусский словарь» у 2-х тамах (2-е выд., 1982), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах (2-е выд., 1988–1989), школьныя «Белорусско-русский словарь» (3-е выд., 1991) і «Русско-белорусский словарь» С. М. Грабчыкава (1990); шматмоўных – «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1988), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989).

Аднамоўныяслоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, слоўнікі сінонімаў, фразеалагічныя, марфемныя, анамастычныя і інш.

Абавязковай у тлумачальныхслоўніках з’яўляецца сэнсавая характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі падзяляюцца на нарматыўныя, слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя.

Нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі– «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1978–1984) і «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для сярэдняй школы» А. Я. Баханькова, I. М. Гай-дукевіча, П. П. ІІІубы (выд. 3-е, 1979) – уключаюць і тлумачаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы. У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца месца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, у некаторых – даведкі пра паходжанне слова.

Слоўнікі мовы пісьменнікаапісваюць лексіку твораў таго ці іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні асабліва-сцей мовы і стылю пісьменніка (або яго канкрэтнага твора). Прыкла-дам такога слоўніка з’яўляецца «Слоўнік мовы Скарыны» У. В. Ані-чэнкі (т. 1–2, 1977–1984). Падрыхтаваны рукапісы «Слоўніка мовы Якуба Коласа» і «Слоўніка мовыЯнкіКупалы».

Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне. Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем. Да іх адносяцца «Дыялектны слоўнік» у 3-х тамах Ф. М. Янкоўскага (1959–1970) «Дыялектны слоўнік з гаворак Зэльвеншчыны» П. У. Сцяцко (1970), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» Т. Ф. Сцяшковіча (1972), «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» Т. С. Янковай (1982), «Тураўскі слоўнік» у 5-ці тамах (1982–1987) і інш.

Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» (з 1982 па 1993 г. выйшла 12 выпускаў) даюцца сэнсавая і граматычная характарыстыкі літаратурна-пісьмовай лексікі XIV–ХУІІІ стст., а таксама прыводзіцца прыклад ужывання слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.

Этымалагічныя слоўнікі – від лінгвістычныхслоўнікаў, у якіх раскрываюцца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў значэнні слова. Шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» ствараецца ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі; выйшла 7 тамоў (літары А – Н, 1978–1991).

Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана, М. Р. Судніка (6-е выд., 1990) уключае, акрамя цяжкіх выпадкаў напісання агульнаўжывальных слоў літаратурнай мовы, уласных геаграфічных назваў, прозвішчаў і некаторых асабовых імён, раздзел «Асноўныя правілы правапісу». Для пачатковай школы прызначаны «Арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй Л. П. Падгайскага (4-е выд., 1982). Карысным даведнікам па пытаннях правапісу, вымаўлення і змянення слоў з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987).

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Першым у такім радзе ідзе асноўнае стылістычна нейтральнае слова (дамінанта). Для некаторых сінонамаў (у «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў М. К. Клышкі, выд. 2-е, 1993) прыводзяцца стылістычная характарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў (індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

Фразеалагічныя слоўнікі растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне. Устойлівыя словазлучэнні беларускай мовы пададзены і ахарактарызаваны ў «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972), «Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973).

Марфемныя слоўнікідаюць падзел слоў на марфемы. Прыкладамтакога слоўніка з’яўляецца «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (2-е выд., 1989). Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе:студэн [ц]-к-і (студэнт+ск + і).У круглых дужках, але з паметайгіст.,паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.

Анамастычныя слоўнікіфіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы. Да іх адносяцца «Слоўнік асабовых імён» М. Р. Судніка (1965), «Слоўнік назваў населеных нунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Беларуская антрапанімія» М. В. Бірылы (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]