Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ Тэорыя.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
2.44 Mб
Скачать

Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI–канец XVIII стст.)

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жахароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да чатырох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан, духавенства. Шяхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 – 500 сялянскіх “дымоў”. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў 1568 г. 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала больш за 70%, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага класа.

Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая шляхта, якая складала 3,6% пануючага класа і не мела сялянскіх гаспадарак.

У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая “Валочная памера”. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з “Уставай на валокі”, была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальваркавай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8 – 15 валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. Велічыня валокі павінна была складаць 21,37 га.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі “пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзяліліся на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя. Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. З гэтай групы рэкруціраваўся шляхецкі стан.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя апынуліся ў большай залежнасці ад пана; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60‑х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы. У другой палове ХVІІІ ст. улады Рэчы Паспалітай пачалі рэфармаванне эканомікі. Кіраваў гэтымі працэсамі А. Тызенгаўз.

З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці.

Маемасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой паловы XVIII ст. назіралася і іншая тэндэнцыя – перадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў-мануфактур. Найбуйнейшымі феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.

Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. На працягу ХVІ – першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважна частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзіліся наёмныя людзі (землякопы, грузчыкі, вадавозы і г.д.).

Юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасялялі ў горадзе феадалы (мяшчане прыватных “юрыдык”), а таксама татары і яўрэі, што мелі свае судова-адміністрацыйныя органы.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы металу, дрэва, скураной і футравай вытворчасці і г.д.

У той час пачалі стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 – 70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхі, называлі “партачамі”.

Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д.

Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.