Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документология (Касап).doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
763.9 Кб
Скачать

Тэма 2.8. Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы. Асноўныя пытаннi:

1. Агульная характарыстыка нотных выданняў.

2. Агульная характарыстыка выяўленчых выданняў.

Асноўная лiтаратура:

1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 281–292; 309–325.

Дадатковая лiтаратура:

1. Библиография художественной литературы / Под ред. С.В Трубникова. – М., 1985. – С. 17–25.

Нотнае выданне — гэта выданне, якое складаецца з запiса музычнага твора з тэкстам цi без яго. Запiс музычнага твора ажыццяўляецца ўмоўнымi знакамi – нотамi. Яны вызначаюць вышыню гука i яго працягласць. Сукупнасць нотных знакаў мае назву нотнага пiсьма. Яго асаблiвасцi абумоўлiваюць i асаблiвасцi друкаваных музычных твораў. Па функцыянальным прызначэннi нотныя выданнi падзяляюць на навуковыя, вучэбныя i канцэртныя (вытворча-практычныя). Па чытацкiм адрасе яны класiфiкуюцца на групы: для навучэнцаў музычных навучальных устаноў, для спецыялiстаў, для аматараў. Па характары выканання яны падзяляюцца на выдання сцэнiчных, iнструментальных, вакальна-харавых твораў. Па характары выкладання яны падзяляюцца на партытуры, аркестравыя галасы, клавiры, запiсы голаса цi iнструмента сола i iншыя. Па структуры яны падзяляюцца на монавыданнi, выбраныя творы, зборы твораў. Па матэрыяльнай канструкцыi яны бываюць кнiжныя i комплексныя.

Выяўленчыя выданнi — гэта выданнi, значную частку якiх складаюць вiдарысы. Яны ўзнаўляюць жывапiсныя, скульптурныя, графiчныя творы, спецыяльную цi мастацкую фатаграфiю, а таксама iншыя графiчныя матэрыялы (чарцяжы, дыяграмы, схемы i iншыя). Адзiнай класiфiкацыi выяўленчых выданняў не iснуе. Iх падзяляюць па спосабу адлюстравання: на фотавыданнi, альбомы i атласы чарцяжоў. Па матэрыяльнай канструкцыi: на кнiжныя, лiставыя, карткавыя. Па функцыянальным прызначэннi: на навуковыя, вытворчыя, вучэбныя, масава-палiтычныя, навукова-папулярныя, рэкламныя. Выяўленчыя выданнi разлiчаны як на шырокае кола карыстальнiкаў, так i на спецыялiста – прафесiянала. Асобна трэба ахарактарызаваць мастацкiя рэпрадукцыi, эстампы, плакаты, паштоўкi, альбомы i прывесцi iх прыклады.

Тэма 2.9. Картаграфічныя дакументы Асноўныя пытанні:

1. Азначэнне паняццяў i агульная характарыстака картаграфічных дакументаў.

2. Класіфікацыя картаграфічных дакументаў.

Асноўная літаратура:

1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 297–308.

2. Малахов, Н.В. Изучение географических карт в общеобразовательной школе: пособие для учителей и студентов / Н.В. Малахов. – М.: Просвещение, 1987. – 274 с.

3. Хренов, А.С. Карты и атласы / А.С. Хренов. – М.: Изд-во общества «Знание», 1980. – 55 с.

Дадатковая літаратура:

1. Актуальные вопросы геологической картографии в СССР на современном этапе: сб. науч. тр. / ВСЕГЕН. – Л., 1986. – С. 120–134.

2. Тезаурус информационно-поисковый по территориальному аспекту картографических документов. – М., 1987. – 274 с.

Першыя картаграфiчныя дакументы змяшчалiся на камянях i бяросце i налiчваюць прыблiзна 15 тысяч гадоў. Беларуская картаграфiя бярэ пачатак яшчэ з пятроўскiх часоў. Першымi картаграфiчнымi дакументамi былi планы i схемы, напрыклад, “План Полацка”. З 19 стагоддзя сталi выпускаць тыражыраваныя картаграфiчныя выданнi, напрыклад, “Карта Шуберта”, на якой знайшлi адлюстраванне ўсе населеныя пункты Беларусi за 1830–1840 гг. У наш час картаграфiчныя дакументы рыхтуе i выдае Мiнская картфабрыка. Асноўнымi вiдамi картаграфiчных дакументаў з’яўляюцца карта, атласы i глобус. Карта — гэта картаграфiчны дакумент, якi змяшчае зменшаны i абагульнены вiдарыс Зямлi цi яе частак на плоскасцi з ўлiкам крывiзны паверхнi. Атлас — гэта сiстэматызаваны збор карт, якiя складзены па агульнай праграме i арганiчна звязаны памiж сабой. Глобус — гэта шараабразная мадэль Зямлi, iншых планет цi нябеснай сферы з картаграфiчным вiдарысам. Уласцiвасцямi картаграфiчных дакументаў будуць нагляднасць, метрычнасць, зместавая адпаведнасць аб’ектам адлюстравання.

Карты можна класiфiкаваць па ахопу тэрыторыi, па змесце, па прызначэннi, па маштабу. Больш дэталева трэба падыходзiць да характарыстыкi фiзiка-геаграфiчных i сацыяльна-эканамiчных карт. Атласы класiфiкуюць па ахопу тэрыторыi, прызначэннi, змесце.