Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Екатирина история белоруси.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
191.41 Кб
Скачать

70.Сучаснае беларускае мастацтва

. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чара-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўлен-ню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

Асобае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», «Гонар і годнасць у літаратуры» Святп-ланы Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарно-быльская малітва — хроніка будучыні».

Міжнародны біяграфічны інстытут узнагародзіў медалямі «Залаты дыск» і «Чалавек года — 94» беларускага мастака Гаўрылу Вашчанку, у знак прызнання яго дасягненняў і лідэр-стваў сусветным мастацтве. Ён аўтар шэрагу партрэтаў гіста-рычных дзеячаў і асоб культуры, у тым ліку трыпціха, прыс-вечанага паўстанню К. Каліноўскага.

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купа-лы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй харэ-аграфіі.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны, С Буднагаі В. Цяпінскага.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрыс-ціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вай-ны, — крыж Ефрасінні Полацкай.