Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
8.66 Кб
Скачать

Тлумачальная запіска ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Мэта выкладання курса – ведаць і ўмець з навуковых, аб’ектыўных пазіцый аналізаваць гістарычныя факты, падзеі, з’явы, выхоўваць у сябе павагу і любоў да сваёй Айчыны, яе гісторыі; фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

 

Задачы вывучэння дысцыпліны. Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

– засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

– усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;

– фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння дысцыплін студэнт павінен:

ведаць:

– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

– этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

– гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

– дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

– этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

– месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

– прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

– характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

– тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

– аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

– характэрызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Пералік дысцыплін, засваенне якіх неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны.

Дадзеная дысцыпліна не патрабуе ўзгаднення з іншымі дысцыплінамі.

 

Соседние файлы в папке Праграма