Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПРАКТЫЧНЫЯ / Занятки 1. Складники РВП

.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
17.31 Кб
Скачать

Практычныя заняткі №1

Арганізацыйна-метадычныя асновы рэдакцыйна-выдавецкага працэсу (РВП) і яго асноўныя складнікі

Заданне 1. Стварыць прэзентацыю на ўказаную тэму.

  1. Рэдакцыйна-выдавецкі працэс: тэрмін і паняцце – 2 слайды

  2. Сутнасць арганізацыйна-накіроўваючых (1-2 слайды), творчых (1-2 слайды), вытворчых (1-2 слайды), інфармацыйных (1-2 слайды) і маркетынгавых (1-2слайд) аперацый у структуры РВП

  3. Агульная тэхналагічная схема сучаснага РВП выдання кнігі ў Беларусі – 2-3 слайды

  4. Некаторыя асаблівасці працы замежных выдавецтваў (на выбар) – 2-3 слайды.

  5. Асноўныя лакальныя і глабальных інфармацыйныя сеткі, неабходныя рэдактару для працы над выданнем – 6-9 слайдаў

  6. Асноўныя базы і банкі дадзеных выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый для ажыццяўлення праектаў па стварэнні друкаваных і электронных выданняў – 4-8 слайдаў.

Заданне 2. Ажыццявіць рэдактарскі аналіз §1 Галосныя літары «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» па наступнай схеме:

  1. Чаму прысвечаны параграф

  2. Структура

  3. Падрабязны аналіз кожнага пункта з заўвагамі

  4. Вывады а) назва адпавядае зместу ці не б) паўната правіла в) заўвагі-прапановы

Узор.

Рэдактарскі аналіз §1 Галосныя літары

1. У гэтым параграфе рэгламентуецца выкарыстанне галосных літар для абазначэння на пісьме галосных гукаў.

2. Параграф складаецца з 4 пунктаў.

№ п

Чаму прысвечаны

заўвагі

1

Канстатуецца, што ў беларускім алфавіце 10 галосных літар

Усе 10 літар названы, парадак размяшчэння алфавітны: спачатку няётавыя, затым ётаваныя. Праўка не патрабуецца

2.

Указваецца, калі пішуцца галосныя літары.

1 сказ – гаворка ідзе пра напісанне а, о, э, у у пачатку слова і пасля цвёрдых зычных.

2 сказ – пра тое, што і пішацца ў пачатку слова, а пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад зычнага.

3 сказ – пра тое, што літары е, ё, ю, я ў пэўных пазіцыях (усе пазіцыі названы правільна) абазначаюць на пісьме спалучэнне [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]. Пасля сказа прыведзена 11 слоў прыкладаў: 5 – на йэ, 3 – йу, 2 – йа; 1 – йо;

1 група прыкладаў – у пачатку слова (3 словы); 2 група – пасля галосных (3 словы); 3 група – пасля ў нескладовага (1 прыклад – здароўе); 4 група – пасля раздзяльльнага мяккага знака – 1 прыклад (льеш)

5 група – пасля апострафа (3 словы)

1) прыкладаў пасля першых двух сказаў няма.

2) галосныя гукі ўказаны ў квадратных дужках, але не ў алфавітным парадку.

3) няма аднастайнасці ў прыведзеных прыкладах; варта прыводзіць па 4 прыклады на кожную пазіцыю, бо ўказана 4 літары.

4) няма інфармацыі пра тое, што літара і таксама ў пачатку слова пад націскам (іхні, іней), пасля галосных (краіна), пасля ў (салаўі), пасля раздзяляльнага мяккага знака (Ільіч) можа таксама абазначаць 2 гукі [йі].

3.

Канстатуецца, што абазначаюць літары я, ё, е, ю, і пасля зычных. Прыведзена 6 слоў-прыкладаў: 2 словы на а і па адным слове на асатнія.

1) размяшчэнне літар адвольнае, не ў алфавітным парадку. Варта прывесці да аднастайнасці, як у п. 1, 2.

2) Можна зняць адно слова-прыклад (вязу), каб атрымалася аднастайнасць – па адным слове на кожны гук.

4.

Указваецца на графічнае напісанне літары ё і літары і. Адносна літары І размежаванне: друкаваныя тэксты і рукапісныя.

3. Заключэнне. 1. Назву параграфа варта ўдакладніць: Выкарыстанне і напісанне галосных літар. 2. Перапрацаваць п. 2, зрабіць з яго два пункты: першы – пра літары а, о, э, у, а другі – прысвяціць літарам е, ё, і, ю, я, калі яны абазначаюць 2 гукі. Адносна літары і можа зрабіць нават асаобны пункт, калі яно не заўсёды абазначае 2 гукі. 3. Варта а) падаць прыклады да п.2 адносна літар а, о, э, у, ы, і; б) літары ы ў пачатку слова (?); в) захоўваць аднастайнасць пры падачы прыведзеных прыкладаў. Двухсэнсоўнасці ў інтэрпрэтацыі пунктаў параграфа не выяўлена.