Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPORY_POLITOLOGIYa.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
479.74 Кб
Скачать

45. Оон: стр-ра, ф-и, проблемы реформир-я

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН, United Nations) — міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Асновы яе дзейнасці і структура распрацоўваліся ў гады Другой сусветнай вайны. ААН з'яўляецца цэнтрам вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца ўсё чалавецтва. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца супольнымі намаганнямі больш як 30 звязаных з ёй арганізацый, што складаюць сістэму Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.ААН і іншыя арганізацыі яе сістэмы займаюцца працай па захаванні правоў чалавека, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з хваробамі, забеспячэнні развіцця і барацьбе з галечай. Установы ААН распрацоўваюць нормы і правілы бяспечных і эфектыўных паветраных і марскіх зносін, спрыяюць удасканаленню тэлекамунікацый і абароне інтарэсаў спажыўцоў, дапамагаюць забяспечваць павагу да правоў інтэлектуальнай уласнасці і каардынуюць размеркаванне радыёчастот. ААН з'яўляецца таксама ініцыятарам міжнародных кампаній па барацьбе супраць незаконнага абароту наркотыкаў і тэрарызму. Члены ААН — сувярэнныя дзяржавы. ААН не з'яўляецца сусветным урадам і не прымае законаў. Аднак яна выдзяляе сродкі, што дапамагаюць урэгуляваць міжнародныя канфлікты і распрацаваць палітыку па пытаннях, якія тычацца ўсіх нас. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый мае шэсць галоўных органаў. Пяць з іх — Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і сацыяльны савет, Савет па Апецы і Сакратарыят.

Згодна са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Рада Бяспекі нясе асноўную адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру ды бяспекі і можа склікацца ў любы час дня і ночы ў выпадку ўзнікнення пагрозы міру.Рада складаецца з 15 членаў. Пяць з іх — Кітай, Расійская Федэрацыя, Вялікабрытанія, ЗША і Францыя — з'яўляюцца пастаяннымі членамі. Астатнія 10 членаў Рады выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй на двухгадовы тэрмін. ашэнні Рады лічаць прынятымі, калі за іх пададзеныя галасы дзевяці яе членаў.

Эканамічная і Сацыяльная Рада дзейнічае пад агульным кіраўніцтвам Генеральнай Асамблеі і каардынуе дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ды ўстаноў яе сістэмы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах. Выконваючы функцыю галоўнага форуму для абмеркавання міжнародных эканамічных ды сацыяльных праблем і выпрацоўкі рэкамендацый у дачыненні да палітыкі ў гэтых галінах, Рада мае вялікае значэнне ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця.

Міжнародны Суд, вядомы таксама як Сусветны суд, з'яўляецца галоўным судовым органам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён складаецца з 15 суддзяў, якіх абіраюць Генеральная Асамблея і Рада Бяспекі, і займаецца ўрэгуляваннем спрэчак паміж дзяржавамі.

Сакратарыят праводзіць аператыўную і адміністрацыйную працу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у адпаведнасці з указаннямі Генеральнай Асамблеі, Рады Бяспекі і іншых органаў. На чале яго стаіць Генеральны сакратар, які набірае штат супрацоўнікаў, неабходных для працы Арганізацыі, і забяспечвае агульнае адміністрацыйнае кіраванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]