- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
!Запомні!
1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі – зямля, зелень – зялёны, сем’і – сям’я, дзень – дзянёк, лес – лясны.
У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, возера.
2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.
3. У першым складзе перад нацiскам е захоўваецца i не пераходзiць ў я:
а) у словах iншамоўнага паходжання (з неславянскiх моў), у тым лiку i ва ўласных назвах пасля г, к, х:аперацыя, апетыт, герой, легенда, калектыў, медаль, бензін, медуза, білецёр, Македонiя;
б) у словах восемсот, семсот (Н. скл.);
4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: бязмежны, бязлюдны, бясконца.
5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, вязаць, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, Бесядзь, Прыпяць, ядловец.
6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць,), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).
7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
Выпішы правільна слова. Падкрэслі дз, ц. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
цётка дзень |
Цеканне [т цˊ] Дзеканне [д дзˊ] |
чытаць дзік |
!Запомні!
1. Замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз(дзеканне), ц(цеканне): гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вада – вадзяны, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі.
2. Чаргаванне [д]- [дз’], [т]- [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: два – дзве, дзвесце, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы.
Літары ц і дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці і інш. АЛЕ: твіст.
3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад [в’] захоўваюцца нязменна: адвезці, у таварыстве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве.
Гук [т] на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках (і вытворных ад іх): бітва – у бітве, брытва – брытве, пітво – у пітве.
Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.
4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т пішуцца нязменна: дэлегат, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж.
5. Перад суфіксамі і спалучэннямі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх) [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’]: каманда – камандзір, індзеец, індзейскі (АЛЕ: Індыя – індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік.
6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: арцішок, бардзюр, дзюна, дзюшэс, каранцін, мундзір, накцюрн, нацюрморт, уверцюра,цір, цітр, цюль, цюльпан,эцюд.
7. Зычныя д, т або дз, ц ва ўласных імёнах і назвах: Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Атэла, Тэкля, Тэрэза, Хрысціна, Цютчаў, Гаіці, Палесціна, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
