Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
442.88 Кб
Скачать

!Запомні!

1. Калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай с: матроскі, рускі, беларускі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, палескі, залескі, прускі.

2. Калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад – гарадскі, люд – людскі, сусед – суседскі, параход – параходства, бяда – бедства, Бесядзь – бесядскі; француз – французскі.

3. У словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва, казацкі, крыжацкі, сакавіцкі, асветніцкі, гарадоцкі, чашніцкі.

4. У словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: нью-ёркскі, бангкокскі, цюркскі, таджыкскі, узбекскі.

5. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), ямайскі (Ямайка); АЛЕ: касабланкскі.

6. Калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары -ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск – пінскі, Віцебск - віцебскі; АЛЕ: баск – баскскі.

7. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, к, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні тс, цс, чс, кс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, кравецкі, прыпяцкі, ткацкі, баранавіцкі, грэцкі (арэх), чытацкі, па-дзявоцку.

8. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, г, х (у тым ліку і пры чаргаванні [г] – [ж], [х] – [ш]), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: таварыш – таварыскі, бог/бож – боскі, наш – наскі, а таксама княжыць – княства.

У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне [г] – [ж], [х] – [ш] адсутнічае: Буг – бугскі, Гаага – гаагскі, казах – казахскі, Цюрых – цюрыхскі, шах – шахскі, Пецярбург – пецярбургскі.

9. У прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж – нясвіжскі, Сураж – суражскі, Парыж – парыжскі, латыш – латышскі; АЛЕ: Волга – волжскі, Рыга – рыжскі, Прага – пражскі, чэх/чэш – чэшскі, турак – турэцкі, калмык – калмыцкі.

32. Правапіс суфікса -ў-(-л-) у дзеясловах прошлага часу

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

глядзеў

у дзеясловах 3-й асобы прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду пішацца суфікс -ў-

спяваў

маляваў

!ЗАПОМНІ!

У дзеясловах 3-й асобы прошлага часу пішацца суфікс:

а) -л- у дзеясловах адзіночнага ліку жаночага і ніякага роду і множнага ліку: чытала, ішла, ішлі;

б) -ў- у дзеясловах адзіночнага ліку мужчынскага роду: чытаў, ішоў.

33. Правапіс галоснай перад суфіксам -ў-(-л-) у дзеясловах прошлага часу

Выпішы правільна слова. Падкрэслі галосную перад суфіксам -ў-(-л-). Запішы прыклад.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

глядзеў

глядзець

прывозілі

!ЗАПОМНІ!

У дзеясловах 3-й асобы прошлага часу перад суфіксамі -ў-(-л-) пішацца тая самая галосная, што і перад суфіксам –ць у інфінітыве.

34. Правапіс часціц бы(б), жа(ж)

Выпішы правільна спалучэнне слова і часціцы. Падкрэслі часціцу. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

быў бы

часціца бы пішацца пасля зычных і асобна

спаў бы

адказаў бы

!ЗАПОМНІ!

Часціцы бы(б), жа(ж) заўсёды пішуцца асобна (бы, жа – пасля зычных, б, ж – пасля галосных): чытаў бы, чытала б, хацеў жа, хацела ж.

35. Правапіс зваротнага займенніка сабе

Выпішы правільна словазлучэнне. Вызначы склон займенніка.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

жадаў сабе

давальны склон

!ЗАПОМНІ!

Скланенне зваротнага займенніка сабе:

Н. --- В. сябе

Р. сябе Т. сабой(-ою)

Д. сабе М. (аб) сабе

36. Правапіс постфікса -ся

Выпішы правільна слова. Падкрэслі постфікс -ся. Запішы два прыклады.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

смяюся

у бел. мове пішацца постфікс -ся

мыюся

усміхаюся

!ЗАПОМНІ!

У беларускай мове няма постфікса -сь.

37. Правапіс прыслоўяў на -о, -а

Выпішы правільна слова. Падкрэслі суфікс. Запішы прыклад.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

маркотна

у прыслоўі суфікс -а- не пад націскам

цёмна

!ЗАПОМНІ!

Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць суфіксы:

-о- пад націскам: даўно, назло;

-а- не па націскам: весела, халодна, сумна, цёмна.

38. Правапіс канчаткаў назоўнікаў

Запішы назоўнік правільна. Выдзелі канчатак. Вызначы скланенне і склон назоўніка. Запішы прыклад.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

на рэчцы

назоўнік І скланення меснага склону з асновай на к (к//ц) і не пад націскам

на печцы

!ЗАПОМНІ!

Назоўнікі маюць наступныя канчаткі:

Аснова на

цвёрды

зацвярдз.

мяккі

г, к, х

І скланенне

Н.

Р.

Д.

-е (г//з’,х//с’), -э, -ы (к//ц)

В.

Т.

-ай(-аю),

-ой(-ою)

-ай(-аю),

-ой(-ою)

-ёй(-ёю)

-ой(-ою)

М.

-е (г//з’,х//с’), -э, -ы (к//ц)

ІІ скланенне

Н.

-а, -о, -э

-а, -о, -э

-е,-ё

Р.

-а, -у

-а, -у

-я, -ю

-а, -у

Д.

В.

як Н. або Р.

як Н. або Р.

як Н. або Р.

як Н. або Р.

Т.

-ам, -ом

-ам, -ом

-ем, -ём

-ам

М.

-ы (неасабов)

-у(асабов.)

-і, -ю

-е (г//з’,х//с’),

-у (няма чаргав.)

ІІІ скланенне

Множны лік

1 скл

2 скл

3 скл

Н.

-ы, -і

Р.

-аў

-яў

-оў, -ёў

-аў, -яў

-эй, -ей

-ей,-эй(-ай),

-аў(-яў)

Д.

-ам, -ям

В.

-ы, -і

-ы, -ёў(адуш)

-ы, -і

Т.

-у, -ю(на р)

-амі, -ямі

М.

-ах, -ях

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]