- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
3. Ні пішацца разам:
а) у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; АЛЕ: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;
б) у прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;
в) у слове нібы (нібыта).
4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых частках складаных сказаў, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я, Мінскам ганаруся; а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах: што ні кажы; з кім бы то ні было; што б там ні было.
24. Перанос слова
Запішы слова, дзелячы яго на склады для пераносу.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
дзяўчынка |
дзяў-чынка, дзяўчын-ка, дзяўчы-нка |
|
!Запомні!
1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.
2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, можна пераносіць так: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра, ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва
3. Пры пераносе нельга:
а) пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;
б) разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз’]: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць.
Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;
в) аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;
г) аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.
4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.
5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, ЮНЕСКА, НАТА, АБСЕ, ДАІ, АІ-95, г.д., г.зн., стст.
6. Не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня).
7. Не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я.Брыль, К.М.Міцкевіч.
8. Не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку.
9. Не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца).
10. Пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.
25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
Выпішы правільна слова. Падкрэслі літару, якая прапушчана, заменена або перастаўлена, пастаў націск, падзялі слова на склады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
размова |
раз-мо-ва |
|
