Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 бел. лит. ответы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
239.04 Кб
Скачать

27. Культура паэтычнага мыслення Максiма Танка. Матывы I тэмы паэзii 80 – 90-х гг. (книги «Мой каучэг», «Errata» - вершы на выбар)

За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнеўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выказвання і мыслення.

У яго творчасці адбівалася высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнага свядомасці, вершы былі арыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы. Пачынаючы паэт імкнуўся асэнсаваць працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці і іх далейшае развіцце. Вершы Максіма Танка прасякнуты болем пра зняволены родны край, прыгнечаны і занядбаны народ. Многім яго вершам, была ўласцівая рэалістычнасць, прадметная выразнасць жывапіснага малюнка.

Паэзія Максіма Танка вызначалася чысціней і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ей з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. У яго вершах чытаюцца адметныя рысы тагачаснага грамадскага жыцця і прыроды Заходняй Беларусі. Вялікае месца ў сваей паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталевы сонечны паход і іншыя. Усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лесу.

У часы Айчыннай вайны творчасць Максіма Танка вылучаецца пераважна сатырычна-выкрывальнага і публіцыстычна-пафаснай жанравай скіраванасцю. Яго вершы заклікаюць уставаць на барацьбу супраць ворага, нічога не шкадаваць дзеля перамогі, Ен паэтызуе подзвіг савецкага воіна, ўслаўляе родны край, народ, культуру і мовы. Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, праслаўлення працы сялян і рабочых.

Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Песні, кантаты, араторыі. Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з'яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ен уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Кнігі Максіма з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах. Яго пленная грамадска-культурная дзейнасць і багатая літаратурна-творчая праца былі адзначаны прысваеннем высокіх званняў.

Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт‑бунтар, паэт‑патрыёт, паэт‑сатырык, паэт‑філосаф, паэт‑наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

1. «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека».

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на маці;

Ты яшчэ – чвэрць чалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;

Ты толькі – паўчалавека,

Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -

І толькі тады становішся чалавекам,

Калі ўсе могуць спадзявацца

На цябе.

1981

Гравюры Скарыны! Ён выразаў іх На спаконвечным Дрэве гісторыі Свайго народа, Хоць мог бы падабраць I больш падатлівы, I больш удзячны Матэрыял. I выразаў ён іх Не штыхелем-разцом, А промнем сонца, Промнем сваёй веры I любові да народа. Таму штрых кожны Быў такі глыбокі, Што ні агонь, Ні забыцьцё, Ні ворагі, Ні час Гравюраў гэтых Зьнішчыць Не змаглі. I сёньня Нейкая чароўная Жыве ў іх сіла, Якая сьляпым Вяртае зрок, Глухім – іх слых, Няпомнячым – іх памяць, А без'языкім – мову.

1986

3. «Працягласць дня і ночы».

Працягласць дня і ночы

Памыляюцца тыя,

Хто ўсё яшчэ верыць,

Быццам

Працягласць дня і ночы

Падпарадкуецца

Астранамічным разлікам.

I я так думаў,

Пакуль аднойчы не пачуў,

Як, вяртаючыся з поля,

Спявалі нашы дзяўчаты:

«А я дня укарачу

I да ночы прытачу...»

Божа!

Якія гэта былі дзяўчаты!

Кожная з іх

Не толькі магла

I дзень укараціць,

I ноч прадоўжыць,

Але і ашчаслівіць

На ўсё жыццё.

1989

4. «Акамянелыя волаты»

Акамянелыя волаты

Зусім не

Нейкі там

Скандынаўскі ляднік

Зямлю нашу

Сваімі валунамі

Засеяў.

Гэта акамянелыя

Волаты сьпяць,

Што свой край баранілі.

Хоць бязьлітасны час

Сьцёр нямала імён,

Ды ў легендах і песьнях

Жывуць яны ўсе;

Камяні Глеба,

Рагнеды,

Адама,

Кастуся,

Багушэвіча,

Камяні Янкі, Якуба,

Брэста,

Лудчыцкай вышыні.

Камяні. Камяні. Камяні.

  • 1989.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]