Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Statut 2012.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.54 Кб
Скачать

4.14. Рада прадстаўнiкоў:

Рада прадстаўнiкоў - вышэйшы кiруючы орган Незалежнага прафсаюза, якi дзейнiчае памiж з'ездамi. Рада прадстаўнiкоў фармiруецца са старшынь цi паўнамоцных прадстаўнiкоў гэтых арганiзацый.

Старшыня Незалежнага прафсаюза, вiцэ-старшынi i сакратар-скарбнiк Незалежнага прафсаюза ўваходзяць у Раду прадстаўнiкоў па пасадзе.

Пасяджэнні Рады прадстаўнiкоў праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў квартал. Пасяджэнні правамоцныя, калi на iх прысутнiчае не меней 1/2 яго членаў.

Рашэннi Рады прадстаўнікоў прымаюцца простай большасцю.

Рада прадстаўнікоў:

- рэалiзуе рашэннi з'езда Незалежнага прафсаюза;

- прымае заявы i дэкларацыi ад iмя Незалежнага прафсаюза;

- прымае рашэннi аб уваходжанні ў iншыя аб'яднаннi;

- уносiць прапановы ў адпаведныя органы дзяржаўнай улады i кiравання па абароне правоў i законных iнтарэсаў членаў Незалежнага прафсаюза;

- выстаўляе патрабаваннi аб адмене, прыпыненнi дзеянняў цi ўнясеннi змяненняў у рашэннi Выканаўчага бюро пярвічнай і рэгіянальнай арганізацый, якія парушаюць правы i законныя iнтарэсы членаў Незалежнага прафсаюза;

- аб'яўляе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам акцыі пратэсту па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў Незалежнага прафсаюза;

- зацвярджае рашэннi Выканаўчага бюро аб рэгiстрацыi пярвiчных i рэгiянальных арганiзацый i надзяленнi iх правам юрыдычнай асобы;

- зацвярджае рашэннi Выканаўчага бюро аб ануляваннi рэгiстрацыi i пазбаўленнi права юрыдычнай асобы рэгiянальных i пярвiчных арганiзацый за невыкананне палажэнняў гэтага Статута цi па iншых прычынах;

- адхіляе старшыню НП ад выканання сваіх абавязкаў у выпадку грубага парушэння ім Статута;

- уносіць змяненні і дапаўненнi ў Статут, звязаные са змяненнямі ў заканадаўстве.

- дае каментарый асобных палажэнняў Статута Незалежнага прафсаюза і іншых унутрыпрафсаюзных дакументаў;

- пераабiрае вiцэ-старшынь і сакратара-скарбніка ў выпадку парушэння імі Статута і іншых унутрыпрафсаюзных дакументаў;

- зацвярджае i фармiруе фонды мэтавага i спецыяльнага прызначэння;

- у парадку, вызначаемым заканадаўствам, ажыццяўляе вытворча-гаспадарчую дзейнасць, стварае прадпрыемствы i iншыя гаспадарча-разлiковыя арганiзацыi, зацвярджае iх статуты (палажэннi);

- зацвярджае кiраўнiцтва сродкамi масавай iнфармацыi, друкаваных органаў, прадпрыемстваў i iншых гаспадарча-разлiковых структур, ствараемых Незалежным прафсаюзам;

- зацвярджае ўзоры пячатак, штампаў i iншай атрыбутыкi Незалежнага прафсаюза;

- фармiруе грамадскiя органы па напрамках дзейнасцi Незалежнага прафсаюза;

- зацвярджае праграмы работы з моладдзю i жанчынамi;

- можа дэлегаваць частку сваiх паўнамоцтваў Выканаўчаму бюро;

- разглядае iншыя пытаннi статутнай дзейнасцi Незалежнага прафсаюза ў межах сваёй кампетэнцыi.

4.15. Выканаўчае бюро

Выканаўчае бюро - рабочы орган Рады прадстаўнiкоў Незалежнага прафсаюза. Ён складаецца са старшынi Незалежнага прафсаюза, вiцэ-старшынь Незалежнага прафсаюза, сакратара-скарбнiка Незалежнага прафсаюза.

Выканаўчае бюро:

- арганiзуе выкананне рашэнняў з'езда i Рады прадстаўнiкоў;

- фарміруе склад грамадскiх органаў, бюджэт i каштарыс выдаткаў i прадстаўляе на зацвярджэнне Рады прадстаўнiкоў;

- каардынуе дзейнасць пярвiчных i рэгiянальных арганiзацый па вырашэнню статутных задач;

- арганiзуе вывучэнне ўзроўню жыцця членаў Незалежнага прафсаюза;

- арганiзуе сувязi i кантакты з iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi i рухамi;

- аказвае метадычную, арганiзацыйную, кансультатыўную i іншую дапамогу пярвiчным i рэгiянальным арганiзацыям;

- арганiзуе навучанне прафактыву Незалежнага прафсаюза, праводзiць iншыя мерапрыемствы;

- не пазней чым за два тыднi апавяшчае пярвiчныя i рэгiянальныя арганiзацыi аб склiканнi чарговай Рады прадстаўнiкоў, месцы яго правядзення i парадку дня;

- ажыццяўляе iншыя функцыi па арганiзацыi дзейнасцi Незалежнага прафсаюза.

Пасяджэнне Выканаўчага бюро праводзiцца не радзей аднаго раза ў месяц. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў.

4.16. Усе рашэннi калегiяльных органаў афармляюцца пратаколамi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]