Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы история Беларуси.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
125.44 Кб
Скачать

8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст.

Пры першым падзеле Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі былі далучаны землі каля 100000 католікаў. У апошняй трэці XVIII ст. на Беларусі – 270 касцёлаў, 18 мужчынскіх і 8 жаночых ордэнаў. Да 1772г. існавала 3 каталіцкія епархіі: Віленская, Інфлянская, Жмудская. Урад Расіі разумеў, што польскае насельніцтва не прымярыцца са стратай сваёй дзяржаўнасці. Падзелы Рэчы Паспалітай не гарантавалі стабільнасці Расійскай імперыі. Паміж самадзяржаў’ем і шляхтай разгарнулася барацьба. Барба сацыяльная па зместу, па форме - рэлігійна-ідыялагічная. За католікамі стаяў Ватыкан. Касцёламі кіраваў прымаз. Але пасля першага падзела Рэчы Паспалітай касцёл на тэрыторыі Беларусі застаўся без кіраўніцтва і гэтую сітуацыю выкарыстала Екацярына II. У 1773г. епіскапам Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве быў назначаны ксёнз Богуш-Сестранцэвіч. Гэта было зроблена без згоды Ватыкана і таму Екацярына II не магла надаць яму сан епіскапа. Паколькі кзёнз быў прызначаны не Ватыканам мясцовая шляхта не прызнала яго. Ватыкан імкнуўся накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў, але Екацярына II загадала губернатарам не дапускаць пасланнікаў у Беларусь. Пакольку іх не пускалі ў Беларусь новы епіскап набыў рэальную адміністратыўную ўладу. У 1782г. Екацярына II пераўтварае Магілёўскую дыяцэзію ў Архідыяцэзію. Ватыкан з гэтым не пагадзіўся. Тады Екацярына II звярнулася з лістом да папы Рымскага. У якім адзначала, што ён не ведае, што большая частка беларускіх католікаў з прадвеку далежыла да праваслаўнай веры. Гэтая пазіцыя расійскага ўрада паставіла Ватыкан у цяжкае становішча. Екацярына II пагражала ліквідаваць касцёл у межах Расійскай імперыі. Таму Ватыкан палячыў за лепшае пайсці на кампраміс і перадаць правы кіравання касцёлам самадзяржаў’ю. Богуш-Сестранцэвіч арганізаваў кансісторыю і пачаў прызначаць і смяшчаць ксёнзаў. Улічваючы рэальную сітуацыю папа быў вымушаны ўзвесці Богуша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта рымакаталіцкай царквы ў Расіі. Пасля 2 і 3 падзелаў Рэчы Паспалітай Екацярына II узмацніла ціск на Ватыкан. Яна імкнулася нейтралізаваць агрэсіўнасць каталіцкага духавенства. Прыняла шэраг актаў. Екацярына II уважліва сачыла за дзеяннямі каталіцкіх органаў. У наказе губернатарам 28 мая 1772г. Екацярына II падкрэслівала: “иезуитским монастырям, школам и училищам сделайте особую перепись… смотрите за коварнейшими из всех прочих латинских орденов”. Але раптоўна палітыка ўладаў у адносінах да езуітаў рэзка змянілася. У ліпені 1773г. папа Клімент XIV скасаваў Ордэн езуітаў у Еўропе. Езуіты апынуліся ў Беларусі ў складаных умовах. Аднак іх выратавала тое, што Екацярына II вырашыла зрабіць езуітаў сваімі саюзнікамі і выкарыстаць у барацьбе з Ватыканам. У 1774г. загад аб захаванні Ордэна, пасля чаго езуіты пачалі ўмацоўваць сваі пазіцыі ў Расіі. У 1782г. яны прызналі ўладу Магілёўскага архіепіскапа. У часы праўлення Екацярыны II Беларусь стала перадавым краем у барацьбе з каталіцызмам. У 1796г. Павел I аб’яднаў Полацкую і Магілёўскую губерніі і развіў далей палітыку адносна езуітаў. У 1798г. Напалеон захапіў о.Мальту, але ў абарону мальтыйскага Ордэна выступіў Павел I. Ён быў абраны вялікім магістрам Ордэна, рэзідэнцыя перанесена ў Пецярбург. Павел I патаемна прыняў каталіцтва, што выклікала незадавальненне праваслаўнай царквы. Павел I з дапамогай езуітаў вёў перагаворы са святым прыстолам. 7 сакавіка 1801г. выдаў сакрэтны указ аб паступовым увядзенні ў Расіі каталіцтва. Ватыкан зноў зацвердзіў Ордэн езуітаў у межах Расіі. 12 сакавіка 1801г. Павел I быў забіты. Пасля забойства Рыма-каталіцкая партыя пацярпела паражэнне. Патаемны саюз распаўся. Аляксандр I на 4 дзень свайго царавання спецыяльным указам зняў званне вялікага магістра. З 1817г. аб’явіў, што Мальтыйскі ордэн не дзейнічае, пасля чаго ў 1820г. дзейнасць езуітаў у Расіі таксама забаронена.