- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
Паняцці і тэрміны
ААН, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), глабалізацыя, Еўрапейскі Саюз, нейтральная дзяржава, Садружнасць незалежных дзяржаў (СНД), Саюзная дзяржава, ЮНЕСКА.
Храналогія
1991 г., 8 снежня – падпісанне Пагаднення аб стварэнні СНД.
1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН; падпісанне Рэспублікай Беларусь у Хельсінкі Заключнага акта Савета па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь бяз’ядзернай зонай і дзяржавай, якая імкнецца да нейтралітэту. Канчатковы вывад ядзернай зброі за межы рэспублікі – 1996 г.
1993 г., 31 снежня – уваходжанне Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
1995 г. – далучэнне Беларусі да Праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».
1996 г., 2 красавіка – падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
1997 г., 2 красавіка – утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
1999 г., 8 снежня – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2000 г. – заснаванне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).
Гістарычныя асобы
Мартынаў С. М. – беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. З 2003 г. па сённяшні дзень – міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мядзведзеў Д. А. – расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці (самы малады ў гісторыі сучаснай Расіі (42 гады і 8 месяцаў) Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, абраны на выбарах 2008 г. Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі і Старшыня Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Пан Гі Мун – 8-ы Генеральны сакратар ААН, займае пасаду з 1 студзеня 2007 г. Змяніў на гэтым пасту Кофі Анана. Прафесійны дыпламат, раней працаваў у Міністэрстве замежных спраў і знешняга гандлю Паўднёвай Карэі і ў ААН.
Пуцін У. У. – расійскі палітычны дзеяч, з 2008 г. па сённяшні дзень – Старшыня Урада краіны. Другі Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі з 2000 па 2008 г. (пасля адстаўкі Прэзідэнта Б. М. Ельцына выконваў абавязкі Прэзідэнта краіны з 1999 па 2000 г.).
План для самастойнай падрыхтоўкі
Фарміраванне знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.
Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі.
Інтэграцыйныя працэсы паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй, дзяржавамі СНД і далёкага замежжа на мяжы ХХ – ХХI стст.
Аналіз міжнароднага становішча і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і вызначэннем яе самастойнага знешнепалітычнага курсу. Пры гэтым пажадана параўнаць знешнюю палітыку краіны да і пасля абвяшчэння суверэнітэту па наступных прыкметах: удзел у рабоце ААН, статус дзяржавы ў міжнародных зносінах, удзел у ваенна-палітычных саюзах, валоданне ядзернай зброяй.
Неабходна падкрэсліць, што сёння Рэспубліка Беларусь з'яўляецца раўнапраўным і незалежным членам сусветнай супольнасці, ажыц-цяўляе самастойную знешнюю палітыку, асноўныя прынцыпы якой замацаваны ў Канстытуцыі. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці яна кіруецца прынцыпамі Статуту ААН і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь – нейтральная бяз'ядзерная дзяржава.
Характарызуючы асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі рэспублікі на міжнароднай арэне, звярніце ўвагу на наданне асаблівай ролі ўмацаванню адносін з краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў, і ў першую чаргу з Расіяй. Выкарыстоўваючы фактычны матэрыял, вызначце асноўныя этапы інтэграцыйнага працэсу паміж Беларуссю і Расіяй, дасягненні і актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Звярніце таксама ўвагу на праблемы, якія існуюць у пытаннях эканамічнай і палітычнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у адносінах рэспублікі з краінамі СНД і Еўропы.
Завяршаючы разгляд пытання, неабходна на канкрэтных прыкладах праілюстраваць шматвектарнасць знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь (развіццё сувязей з краінамі Захаду; фарміраванне на новай аснове адносін з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы; супрацоўніцтва з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, далучэнне да працэсу глабалізацыі праз удзел у рабоце міжнародных арганізацый), абгрунтавана выказаць свае адносіны да інтэграцыйных працэсаў, у якіх удзельнічае рэспубліка.
