- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Асаблiвасцi скланення назоўнiка
1. Пры скланеннi назоўнiкаў I скланення ў давальным i месным склонах адбываецца чаргаванне апошняга зычнага асновы г-з, к-ц, х-с: нага — назе, рука — руцэ, страха — страсе.
2. Канчаткi назоўнiкаў II скланення ў Родным склоне адзiночнага лiку.
Канчатак -а, -я маюць:
канкрэтныя прадметы, якiя можна лiчыць (нажа, стала, пня);
асобы, жывыя iстоты, часткi чалавечага цела (брата, Сцяпана, носа, рота, але: твару);
назвы прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднаняў (завода, трэста);
уласныя геаграфiчныя назвы (Мiнска, Слуцка);
назвы астранамiчных аб’ектаў (Марса);
грашовыя адзiнкi (рубля, долара);
адзiнкi вымярэння (сантыметра, кiлаграма);
адрэзкi часу (года, месяца);
спецыяльныя тэрмiны (прыметнiка, тангенса)
Канчатак -у, -ю маюць:
абстрактныя паняццi, дзеяннi, стан (прынцыпу, аўтарэтэту, гераiзму, розуму);
грамадскiя фармацыя, тэорыi, навуковыя плынi (капiталзму, класiцызму, дарвнiзму);
з’явы прыроды (ветру, шторму) прасторавыя паняццi (усходу, краю);
часавыя паняццi (часу, веку, перапынку);
зборныя прадметы (саду, лесу, плоту, хвойнiку);
рэчавы, хiмiчныя элементы (мёду, алюмiнiю, але аўса, хлеба)
3. Канчаткі назоўнікаў 3 скланення:
У родным, давальных і месных склонах адзіночнага ліку ўжываюцца канчаткі:
-і - пры мяккай і цвёрдай аснове: арцелі, верфі;
-ы - пры зацвярдзелай аснове: печы, ночы.
У творным склоне адзіночнага ліку пішацца -у пры зацвярдзелай аснове і -ю пры мяккай і цвердай аснове, пры гэтым зычны ў канцы асновы, калі ен стаіць паслс галоснага, падаўжаецца і на пісьме перадаецца дзвюма літарамі: печчу, арцеллю, але: маладосцю, радасцю. Падаўжааюцца толькі зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш.
Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
склон |
адзiночны лiк |
множны лiк |
Н. |
дзiця (ё), кацяня (ё) |
дзец, кацяняты |
Р. |
дзiцяцii |
дзяцей, кацянят |
Д. |
дзiцяцi, кацяняцi |
децям, кацянятам |
В. |
дзiця (ё), кацяня (ё) |
дзяцей, кацянят |
Т. |
дзiцём, кацянём |
дзецьмi, кацянятамi |
М. |
дзiцяцi, кацяняцi |
дзецях, кацянятах |
Скланенне назоўнiкаў iмя, племя, стрэмя
склон |
адзiночны лiк |
множны лiк |
Н. |
iмя, племя, стрэмя |
iмёны, плямёны, страмёны |
Р. |
iмя i iменi, племя i племенi, стрэмя i стрэменi |
iмён i iмёнаў, плямён i плямёнаў, страмён i страмёнаў |
Д. |
iмю i iменi, племю i племенi, стрэмю i стрэменi |
iмёнам, плямёнам, страмёнам |
В. |
iмя, племя, стрэмя |
iмёны, плямёны, страмёны |
Т. |
iмем i iменем, племем i племенем, cтрэмем i стрэменем |
iмёнамi, плямёнамi, страмёнамi |
М. |
iмi i iменi, племi i племенi, стрэмi i стрэменi |
iмёнах, плямёнах, страмёнах |
Скланенне назоўнiка мацi
склон |
адзiночны лiк |
множны лiк |
Н. |
мацi |
мацi i мацеры |
Р. |
мацi iмацеры |
мацi i мацярэй |
Д. |
мац i мацеры |
мацi i мацярам |
В. |
мацi |
мацi i мацярэй |
Т. |
мацi i мацерай |
мацi i мацярамi |
М. |
мацi i мацеры |
мацi i мацярах |
Скланенне назоўнiкаў мужчынскага роду на -а, -я
Назоўнiкi мужчынскага роду з нацiскам на канчатку скланяюцца як назоўнiкi жаночага роду першага скланення з адпаведнай асновай (Крапiва як крапiва, суддзя як суддзi): Д. — Крапiве, суддзi, М. — Крапiве, суддзi
Назоўнiкi мужчынскага роду з нацiскам на аснове ў давальным i месным склоне маюць канчаткi -у, -ю, а ў творным -ам, -ем: бацьку, Васю; бацьку, Васю, бацькам, Васем.
склон |
Назоўнiкi з нацiскам на аснове |
Назоўнiкi з нацiскам на канчатку |
Н. |
мужчына, дзядзька, Пеця |
тамада, старшыня, Фама |
Р. |
мужчыны, дзядзькi, Пецi |
тамады, старшынi, Фамы |
Д. |
мужчыну, дзядзьку, Пецю |
тамадзе, старшынi, Фаме |
В. |
мужчыну, дзядзьку, Пецю |
тамаду, старшыню, Фаму |
Т. |
мужчанам, дзядзькам, Пецем |
тамадой, старшынёй, Фамой |
М. |
мужчыне, дзядзьку, Пецю |
тамадзе, старшынi, Фаме |
Скланенне агульных назоўнiкаў на -а, -я
склон |
Нацiск на канчатку |
Нацiск на аснове |
|
|
Муж. I жан. род |
Мужчынскi род |
Жаночы род |
Н. |
сiрата, суддзя |
непаседа, цiхоня |
непаседа, цiхоня, |
Р. |
сiраты, суддзi |
непаседы, цiхонi |
непаседы, цiхонi |
Д. |
сiраце, суддзi |
непаседу, цiхоню |
непаседзе, цiхонi |
В. |
сiрату, суддзю |
непаседу, цiхоню |
непаседу, цiхоню |
Т. |
сiратой, суддзёй |
непаседам, цiхонем |
непаседай, цiхоняй |
М. |
сiраце, суддзi |
непаседу, цiхоню |
непаседзе, цiхонi |
Практыкаванні:
1. Перакласці на беларускую мову: золотая медаль, солдатская шинель, третья перепись, широкая степь, злая собака, пыль поднялась, красное яблоко, вкусное какао, очень кислый щавель, стенная живопись, не терпит фальши, горькая полынь, какая-то надпись, неразборчивая подпись, железнодорожная насыпь.
2. Паставіць назоўнікі ў творным і ў месным склонах: жняя, нара, душа, гара, шчака, хвоя, дачка, сям’я, муха, пушча, фабрыка, мяжа, сястра, Маня, Маша.
3. Скласці словазлучэнні з наступнымі мнагазначнымі словамі, ставячы іх у родным склоне адзіночнага ліку. У адным словазлучэнні слова павінна мець канчатак -у(-ю), у другім — -а (-я).
У з о р. Дугу зрабілі з вязу; каля маладога вяза.
Бялок, выхад, дагавор, курс, пропуск.
4. Паставіць словы ў родным склоне адзіночнага ліку: абеліск, поспех, настрой, квас, авангард, сацыялізм, асфальт, гром, вугаль, унук, змрок, адэкалон, амонім, смутак, авёс, голад.
5. Устаўце прапушчаныя літары:
З дом... ўсё так жа чутна была музыка. Ці добра ён зрабіў, сказаўшы сваім дамашнім сысці з дом...? З фронт... вярталіся салдаты. Аж падлога дрыжыць ад Міколкава бег.... Пакуль чалавек запрагаў, жанчына прынесла хлеб... і малака. Скуратовіча ўбачылі на гэты бок ельнік... . Прыйшлі людзі з лес... на глае месца: ні хаты, ні хлеб..., ні жывелы, ні інвентар... .
6. Пастаўце назоўнікі першага абзаца ў творным, а назоўнікі другога абзаца - у месным склоне адзіночнага ліку.
Стыль, алей, далонь, сувязь, мыш, Об, баль, боль, Птіч, кроў, алюміній, глыб, запаведзь, вадзіцель.
Бой, шалаш, Гамбург, правадыр, пух, чытач, стог, млын, Цімох, дождж, Цюрых, Брыль, арэх, Рыгор, пірог, паверх.
7. Паставіць назоўнікі ў творным і ў месным склонах адзіночнага ліку.
Старшыня, старшына, Бядуля, Міця, стараста, Кузьма, дзядзька, Мікіта, Янка Купала, Глебка, Скарына, Фама.
